611

НТВ у Беларусі цэнзуруюць “у адпаведнасці з Законам аб СМІ”

09.11.2016 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

2 кастрычніка расійскі тэлеканал НТВ жартаваў з Лукашэнкі. Вядучы “Міжнароднай піларамы” Тыгран Кеасаян назваў Лукашэнку адзіным чалавекам у свеце, здольным сілай слова сапсаваць малако. "Толькі ён што заявіць, адразу беларускае малако ў Расіі прызнаюць сапсаваным і забароняць", — прагучала ў перадачы, але з эфіру “НТВ-Беларусь” акурат гэты кавалак быў выразаны.

Сябра ГА “БАЖ” Барыс Гарэцкі звярнуўся ў Белтэлерадыёкампанію з просьбай распавесці, на падставе якіх дакументаў адбываецца цэнзураванне перадач НТВ.

У адказе галоўны дырэктар галоўнай дырэкцыі тэлеканала “НТВ-Беларусь” Маргарыта Чыстасердава паведамляе, што канал дзейнічае ў адпаведнасці з заканадаўствам, у тым ліку Законам Аб СМІ.

Інфармацыйныя матэрыялы набываюцца каналам у праваўладальнікаў на платнай аснове. У сувязі з гэтым Марына Чыстасердава прапануе праваўладальнікам, якія лічаць, што іх інтарэсы былі парушаныя выпускам “Міжнароднай піларамы”, звярнуцца ў Белтэлерадыёкампанію.