687

Новыя справы за экстрэмізм

28.12.2018 Крыніца: Novychas.by Сюжэт: Барацьба з экстрэмізмам

Супраць актывістаў анархісцкага руху Вячаслава і Марыны Касінеравых распачата адміністрацыйная справа па ч.2 арт. 17.11 КаАП Беларусі (распаўсюд экстрэмісцкай прадукцыі).

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміла Марына Касінерава.

У лістападзе гэтага года Вячаслава Касінерава і яго жонку Марыну ўжо штрафавалі за публікацыю сваіх фота, на якіх бачныя шапка і саколка з надпісамі, прызнанымі экстрэмісцкімі. Гэтыя надпісы на ангельскай мове перакладаюцца як «класавая вайна» і «тэрор-машына». За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў Вячаслава аштрафавалі на 1102 рублі 50 капеек (45 базавых велічынь), Марыну — на 735 рублёў (30 базавых).

Што стала нагодай для пераследу гэтым разам — пакуль невядома.

Нагадаем, 27 снежня суд Фрунзенскага раёна Мінска прысудзіў Мікалаю Дзядку штраф у памеры 40 базавых па тым жа артыкуле 17.11 ч.2 КаАП Беларусі. Міколу абвінавацілі ў размяшчэнні на сваёй старонцы ў Facebook карцінкі, якая была прызнана экстрэмісцкай. Выдаліць карцінку Мікалай адмовіўся.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!