2741

Новым кіраўніком БАЖаўцаў у Брэсце стаў Максім Хлябец

26.02.2016 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

25 лютага ў Брэсце адбыўся справаздачна-выбарчы сход рэгіянальнай філіі ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”

Новым кіраўніком БАЖаўцаў у Брэсце стаў Максім Хлябец

На пачатку сходу Алег Супрунюк, які цягам апошніх гадоў узначальваў адно з самых буйных рэгіянальных аддзяленняў арганізацыі, абвясціў пра свой намер пакінуць гэту пасаду. Ён падзякаваў калегам за падтрымку і выказаў упэўненасць, што з абраннем новага кіраўніка дзейнасць філіі будзе яшчэ больш дынамічнай і разнастайнай.

На пасаду старшыні філіі на сходзе было прапанавана тры кандыдатуры - Максіма Хлябца, Аксаны Бровач і Іны Хоміч. Падчас абмеркавання Аксана Бровач узяла самаадвод, разам з тым калегі падцвердзілі яе паўнамоцтвы ў якасці намесніка старшыні філіі. Пасля невялікага абмеркавання большасцю галасоў кіраўніком філіі быў абраны Максім Хлябец.

Новым кіраўніком БАЖаўцаў у Брэсце стаў Максім Хлябец

На сходзе таксама былі разгледжаны чатыры заявы на ўступленне ў арганізацыю.

Сябры філіі падчас дыскусіі абмеркавалі і планы зменаў на бліжэйшы квартал. У прыватнасці, было вырашана даць некаторым людзям 1 месяц адтэрміноўкі для пагашэння запазычанасці па ўнёсках. Новаму ж кіраўніцтву была пастаўлена задача ўдакладніць спісачны склад філіі і вырашыць пытанне з сябрамі арганізацыі, якія цягам апошніх год не падтрымлівалі кантактаў з ГА “БАЖ".

Было вырашана, што праз 2-3 месяцы на новым сходзе будзе прынята рашэнне аб выключэнні з філіі людзей, якія маюць запазычанасць па ўнёсках альбо не збіраюцца падтрымліваць сяброўства ў ГА “БАЖ”.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!