НЕ - ВАЙНЕ!
294

Новы суд над журналісткай Кацярынай Андрэевай пачнецца 4 ліпеня

23.06.2022 Крыніца: Служба маніторынгу Беларускай асацыяцыі журналістаў

Суд будзе праходзіць у закрытым рэжыме.

Гомельскі абласны суд прызначыў дату разгляду новай крымінальнай справы супраць журналісткі Кацярыны Бахвалавай (творчы псеўданім – Андрэева). Пра гэта паведаміла адказная за ўзаемадзеянне са СМІ спецыялістка суда Аліна Сулейка.

Пры гэтым назваць дату пачатку судовага працэсу яна адмовілася, спаслаўшыся на тое, што судовы працэс мае быць закрытым.

У выніку пра дату — 4 ліпеня — напісаў у сваім допісе ў Facebook муж Кацярыны Ігар Ільяш, таксама журналіст.
Кацярына Андрэева адбывала пакаранне па першай крымінальнай справе ў жаночай калоніі ў Гомелі. 

Яе затрымалі 15 лістапада 2020 года ў Мінску падчас вядзення жывой трансляцыі з "плошчы Перамен", калі там адбывалася акцыя памяці загіблага ўдзельніка пратэстаў Рамана Бандарэнкі. 18 лютага 2021 года Кацярыну разам з аператаркай Дар’яй Чульцовай прызналі вінаватай у арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і прысудзілі 2 гады калоніі агульнага рэжыму. З улікам месяцаў, праведзеных у ізалятары да суда, тэрмін зняволення ў Кацярыны сканчаецца сёлета ў верасні.

Аднак нечакана ў лютым 2022 года журналістку з калоніі перавялі ў гомельскае СІЗА-3, каб зноў праводзіць следчыя дзеянні. Гэтым разам Кацярыну абвінавацілі  ў здрадзе дзяржаве (арт. 356 Крымінальнага кодэкса РБ). Санкцыі паводле гэтага артыкула – ад 7 да 15 гадоў пазбаўлення волі са штрафам альбо без штрафа.
Новы судовы працэс супраць журналісткі мог пачацца значна раней, бо следства вялося няпоўных два месяцы. А вось прызначэнне даты разгляду крымінальнай справы ў судзе з невядомых прычынаў зацягвалася.

Чытайце яшчэ:

Аксана Колб: "У Беларусі шмат годных людзей. А дзе ж з імі яшчэ сустрэцца, як не за кратамі?"

Як праходзіць суд на Ірынай Слаўнікавай: бацьку на пасяджэнне не пусцілі

Пессимист. Что известно о Марке Бернштейне — арестованном редакторе википедии из Минска

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!