"Упершыню за шмат гадоў мы атрымалі фармальна не адмоўны адказ, — адзначаюць у рэдакцыі "Новага часу". — У прыватнасці, кіраўніцтва «Белсаюздруку» паведамляе, што наш зварот «прыняты да разгляду», і што па выніках мы будзем «праінфармаваныя дадаткова».
«Белпошта» паведаміла, што праінфармуе рэдакцыю пра збор інфармацыі «з мэтай фарміравання падпісных каталогаў на ІІ паўгоддзе 2017 года» ў трэцяй дэкадзе сакавіка.
"Можна толькі здагадвацца, ад чаго будзе залежыць станоўчы адказ, і чыё слова будзе вызначальным у вырашэнні гэтага пытання. Што ж, пачакаем. Надзея яшчэ застаецца", — гаворыць рэдактар "НЧ" Аксана Колб.
Аналагічныя адказы днямі атрымала і "Газета Слонімская".