422

«Новы Час» сплаціў грошы мільянеру

27.03.2019 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Дзякуючы чытачам, рэдакцыя "Новага Часу", згодна з рашэннем суда Савецкага раёна, выплаціла Леаніду Зайдэсу 2 347 рублёў.

"На наш заклік дапамагчы газеце адгукнуліся некалькі дзясяткаў чалавек. Шматлікія ахвяраванні былі па 5, 10, 15 і 20 рублёў. Гэта значыць, што нашы чытачы пералічвалі далёка не лішнія для сябе грошы. Хтосьці змог ахвяраваць 30, 50, 70 і нават 90 рублёў.

Гэта вельмі кранальна! І абавязвае нас працаваць яшчэ лепш, каб не падарваць ваш давер. Каля дзясятка ахвярадаўцаў засталіся ананімнымі. Таксама значны ўнёсак зрабіў буйны ІТ бізнесмен", — гаворыцца ў паведамленні рэдакцыі "Новага Часу".

"Новы Час" таксама запрашае 29 мая на ўганараванне лаўрэатаў конкурсу для маладых журналістаў імя Аляксея Караля (час і месца імпрэзы будуць вядомыя пасля 20 мая).

Адбылася цырымонія ўганаравання пераможцаў журналісцкай прэміі імя Аляксея Караля

У Мінску названыя лаўрэаты журналісцкай прэміі імя Аляксея Караля 2017 (шмат фота)

У Мінску названыя лаўрэаты журналісцкай прэміі імя Аляксея Караля 2016 (шмат фота)