554

«Новы Час» больш не будзе прадавацца ў шапіках «Белсаюздруку»

14.01.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Сюжэт: Распаўсюд СМІ

Рэдакцыя пра тое, што ўжо з лютага «Белсаюздрук» разрывае дамову, даведалася выпадкова — падчас здачы чарговага нумару «Новага Часу» на экспедыцыю.

Такім чынам з лютага  газета беларускамощная газета "Новы Час" больш не будзе прадавацца ў шапіках. Яе можна будзе атрымаць толькі па падпісцы, паведамляе рэдакцыя.

У гандлёвым аддзеле РУП “Белсаюздрук” не сталі тлумачыць прычыну адмовы ад распаўсюду. Гэтак жа, як і не маглі адказаць, ці накіравалі щ рэдакцыю адмысловы ліст з паведмленнем аб спыненні супрацоўніцтва.

"Цікава, што яшчэ не так даўно з тым жа гандлёвым аддзелам РУП “Белсаюздрук” мы размаўлялі пра тое, каб павялічыць колькасць асобнікаў на распаўсюд, бо са жніўня 2020-га працэнт спісання газеты значна знізіўся, а ў Гарадзенскай вобласці быў амаль нулявы. Але, відаць, грошы “Белсаюздруку” не патрэбныя.

Але, спадзяемся, мы патрэбныя нашым чытачам. Таму заклікаем усіх тых, хто да гэтага часу набываў нашу газету ў шапіках “Белсаюздруку”, аформіць падпіску на “Новы Час”. Зрабіць гэта можна ў любым паштовым аддзяленні (часам кажуць, што няма такой газеты, не верце!). А таксама анлайн па спасылцы", — піша рэдактар "Новага Часу" Аксана Колб.

Па 27 студзеня яшчэ можна паспець аформіць падпіску.

Падпісны індэкс «Новага Часу» — 63279

Кошт падпіскі: на 1 месяц — 4 рублі 14 капеек, на адзін квартал — 12 рублёў 42 капейкі, на паўгоддзе — 24 рублі 84 капейкі.

Шаноўныя чытачы! Рэдакцыі вельмі патрэбна ваша падтрымка!

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!