505

Новы адмысловы конкурс — «Навіны пра культурніцкую разнастайнасць ва ўмовах COVID-19» (да 31 ліпеня)

22.07.2020 Крыніца: Даслана арганізатарамі

Скончыўся фінальны тэрмін асноўнага конкурсу ADAMI Media Prize за культурніцкую разнастайнасць ва Усходняе Еўропе 2020. Але ў гэтым годзе ADAMI правядзе дадатковы конкурс на лепшую навіну або кароткае відэа на тэмат культурніцкай разнастайнасці падчас глабальнае пандэміі COVID-19.

COVID-19 дамінаваў у медыях у 2020 годзе, і паставіў новыя задачы перад журналістамі з краінаў Усходняга Партнёрства. Пандэмія спрыяла ўзмацненню этнічнай напружанасці; этнічныя меншасці і мігранты падвяргаліся стыгматызацыі або нават абвінавачванню ў распаўсюдзе вірусу. Многія таксама пацярпелі праз інфармацыйныя прабелы (аддаленыя ўмовы жыцця або моўныя бар'еры).

ADAMI Media Prize лічыць неабходным асобна адзначыць журналісцкі ўнёсак падчас пандэміі, прысудзіўшы адмысловую прэмію за навінавы сюжэт або іншае кароткае відэа, прысвечанае культурніцкай разнастайнасці, этнічным, рэлігійным меншасцям і міграцыі ва ўмовах COVID-19.

Журналісты і журналісткі, рэжысёры і рэжысёркі, прадзюсарскія кампаніі і вяшчальнікі могуць прадставіць матэрыял працягласцю да 5 хвілін!

Апошні тэрмін падачы заявак – 31 ліпеня 2020 году!

Для падачы заяўкі, калі ласка, наведайце: adamimediaprize.eu/specialni-priz-2020

Звярніце ўвагу: удзельнікі адмысловай прэміі ADAMI Media Prize таксама могуць атрымаць стыпендыі Еўрапейскага Вяшчальнага Звязу (EBU) у вытворчасці навінаў з вядомымі заходнееўрапейскімі вяшчальнымі кампаніямі. Атрымальнікі стыпендыяў правядуць чатыры тыдні ў навінавым аддзеле буйной медыя арганізацыі Заходняй Еўропы. Усе выдаткі пакрыюць арганізатары.

ADAMI Media Prize за культурніцкую разнастайнасць ва Усходняй Еўропе з'яўляецца найбуйнейшай у сваім родзе медыя платформай па пытаннях інтэграцыі і этнічных ці рэлігійных меншасцяў у шасці краінах Усходняга партнёрства ЕЗ. Вяшчальнікі, кінавытворцы і журналісты кожны год запрашаюцца прадставіць свае лепшыя працы на прэстыжны конкурс ADAMI Media Prize.

 

Кантакты:

Нэлі Мжаванадзэ                                                                                Вольха Аліса Барталава

registration@adamimediaprize.eu                                                         adami.belarus2018@gmail.com

+995 595 474 477                                                                                  +375 29 6244322

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!