Новая сатырычная праграма Белсата абвяшчае набор аўтараў і вядучых

27072655_2055267434500336_3896173760222818712_n_1.jpg

Прэтэндэнты павінныя арыентавацца ў бягучых падзеях у Беларусі ды свеце ды быць здольнымі да іх сатырычнай інтэрпрэтацыі.

Да разгляду прымаюцца творы любога жанру: ад стэндапу – да карыкатуры (таксама музычныя нумары, рэпартажы, пантаміма, графіка і тд).

Дасылайце CV з кантактамі і ўзоры твораў:
Вядоўцы: відэавізітоўку да 1 хвіліны (хоць знятую на мабільны тэлефон).
Аўтары і рэдактары: тэкст да 1 тыс знакаў.
Творцы іншых жанраў: відэа да 1 хвіліны, альбо 3 ўзоры графічных працаў.

Пры жаданні можна даслаць узоры іншых працаў у дадатак да асноўнага пакету.
Дасылайце на адрас satire.casting@gmail.com абавязкова пазначце ў тэме мэйла “Сатырычная праграма” і сваё прозвішча.