321 0

Новай кіраўніцай Магілёўскага тэлебачання стала вядучая праграмы пра дачу

18.05.2018 Крыніца: "Наша Ніва"

17 мая калектыву ТРК «Магілёў» прадставілі новага дырэктара — журналістку Таццяну Ларыну, якая ўзначальвала да гэтага аддзел забаўляльных праграм.

Шырокай аўдыторыі яна вядомая як вядоўца праграмы «Дача» на тэлеканале «Беларусь 1». На магілёўскім тэлебачанні Ларына працуе ўжо 15 гадоў, раней яна нават узначальвала яго, паведамляе магілёўскі праваабарончы сайт mspring.online.

На гэтым жа ТБ перыядычна вядзе праграму пра моладзь дачка Ларынай — Алена Храмянкова.

Раней пасаду дырэктара ТРК займала Ірына Акуловіч, якую ў пачатку красавіка прызначылі дырэктарам у інфармацыйнае агенцтва БелТА.

Каментары