4191

"Новаму Часу" зноў адмовілі ў распаўсюдзе выдання праз "Белсаюздрук" (Дадалася копія дакумента)

09.09.2015 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Сюжэт: Распаўсюд СМІ

Кіраўніцтва РУП “Белсаюздрук” не мае магчымасці для распаўсюду “Новага Часу” праз сваю сетку і абяцае вярнуцца да гэтага пытання напрыканцы года, – гаворыцца ў адказе прадпрыемства выданню.

31 жніўня пасля шматгадовага перапынку рэдакцыя газеты “Новы Час” зноў звярнулася ў РУП “Белсаюздрук” з просьбай пра заключэнне дамовы на распаўсюд газеты пра гандлёвую сетку прадпрыемства.

– Да гэтага некалькі разоў мы ўжо атрымлівалі адмовы “Белсаюздруку”. Але гэтым разам, на хвалі чарговай нібыта лібералізацыі, спадзяваліся, што нарэшце нашы чытачы змогуць набываць нашу газеты праз шапікі, а не праз рэдакцыйную падпіску, – заяўляюць у рэдакцыі недзяржаўнага выдання.

Нягледзячы на гэта, рэдакцыя атрымала чарговы адмоўны адказ.

“Новы Час” – недзяржаўны штотыднёвік, які надае вялікую ўвагу нацыянальнай гістарычнай і культурнай тэматыцы, друкуецца на беларускай мове.