1838

Незалежным журналістам перашкаджалі здымаць грамадскае абмеркаванне ў Мінску

24.06.2016 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Сюжэт: Доступ да інфармацыі

Супрацоўнікі міліцыі на чале з кіраўніком Ленінскага РУУС Максімам Свірыдам падчас грамадскага абмеркавання перашкодзілі журналістам падыйсці да чыноўніка і пагражалі выдаліць з залы.

Інцыдэнт адбыўся ў памяшканні сталічнай гімназіі №1, дзе праходзіла грамадскае абмеркаванне будаўніцтва новага гандлёвага цэнтра на вуліцы Малініна.

Супрацоўнікі міліцыі перапісалі пашпартныя дадзеныя незалежных журналістаў Юліі Лабанавай і Аляксандра Любенчука і забаранілі карэспандэнтам падыйсці з пытаннем да прадстаўніка раённай адміністрацыі. Міліцыянты заявілі, што ў адваротным выпадку журналістаў выдаляць з памяшкання.

Карэспандэнты расцэньваюць выпадак як наўмысную перашкоду іх прафесійнай працы.