1858

Незалежных журналістаў Таццяну Смоткіну і Змітра Лупача выклікаюць у міліцыю па "ПОВЕСКАХ"

13.12.2017 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Сёння незалежныя журналісты з Глыбокага, сябры ГА “БАЖ” Таццяна Смоткіна і Зміцер Лупач мусяць явіцца ў Докшыцкі РАУС у якасці правапарушальнікаў. Позвы ў міліцыю журналісты атрымалі напярэдадні – 12 снежня.

Докшыцкі РАУС распачаў адміністрацыйныя справы супраць Т. Смоткінай і З. Лупача паводле артыкула 22.9 “Парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі”. Журналісты мусяць даць паказанні наконт матэрыялаў, што выйшлі на “Радыё Рацыя” і тэлеканале “Белсат”. У іх распавядалася пра тое, як мясцовы грамадскі актывіст Кастусь Шыталь збіраў подпісы за стварэнне прыпынку цягніка Мінск-Полацк на станцыі Параф’янава.

Міліцыянты, відаць, так спяшаліся выклікаць журналістаў, што позвы, ці “повески”, як у іх атрымалася, напісалі са шматлікімі граматычнымі памылкамі.