259

Незалежная асацыяцыя журналістаў Сербіі выказвае рашучую падтрымку журналістам у Беларусі

10.02.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Незалежная асацыяцыя журналістаў Сербіі (IJAS) выказвае рашучую падтрымку незалежным журналістам і СМІ ў Беларусі і заклікае беларускія ўлады спыніць катаванні калег.

"Хочацца нагадаць, што падчас ліпеньскіх дэманстрацый мінулага года пасля абвяшчэння лакдаўна ў Сербіі таксама паўстала праблема жорсткага абыходжання з журналістамі, якія выконвалі сваю працу прафесійна і ў інтарэсах грамадскасці. У тыя дні было зафіксавана 29 нападаў і пагроз і адзін арышт журналістаў. Вось чаму калегі з Беларусі не павінны быць адзінокімі і пакінутымі ў гэтай барацьбе, бо многія ўлады па ўсім свеце спрабуюць па-свойму задушыць свабоду слова і выказвання рознымі сродкамі.

IJAS заклікае ўлады ў Сербіі рэагаваць на гвалт, які працягваецца ў дачыненні да нашых калег у Беларусі, а таксама накіруе афіцыйны пратэст пасольству Беларусі ў нашай краіне", — гаворыцца ў звароце Незалежнай асацыяцыі журналістаў Сербіі.

 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!