НЕ - ВАЙНЕ!
345

Невядомы напаў у Варшаве на вядучага ютуб-канала «Руха За свабоду» Іллю Дабратвора

17.10.2022 Крыніца: Служба маніторынгу Беларускай асацыяцыі журналістаў

Пра гэта БАЖ распавёў сам спадар Ілля.

Па словах Дабратвора, у пятніцу блізу 20-й гадзіны яго ля дома чакаў невядомы, які напаў на вядучага не тлумачачы прычын нападу.

У выніку, Ілля Дабратвор атрымаў пералом носа і чэрапна-мазгавую траўму. Дабратвор неадкладна звярнуўся па медычную дапамогу і ў паліцыю. Па словах, Дабратвора, нападніка пакуль затрымаць не ўдалося.

Сам Ілля звязвае напад выключна з прафесійнай дзейнасцю.

Чытайце яшчэ: 

Этнафатограф – новая іпастась журналісткі, якая засталася без працы

«Ніколі не пытайся ў зняволенага: «Як ты?..» Вялікая размова з Дар’яй Чульцовай – на 38-ы дзень пасля турмы

В Вильнюсе открылась фотовыставка «Про рак: истории белорусок». В кадре — журналистки

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!