Каляндар

(Не)канферэнцыя школьных настаўнікаў EdCamp Belarus 2018

08.10.2018 188 0
Дэдлайн Пачатак Назва Арганізатар
13.10.2018 10:00 (Не)канферэнцыя школьных настаўнікаў EdCamp Belarus 2018
Адрас: 
г. Мінск, вул. Фабрыцыуса, 4

13-14 кастрычніка ў IMAGURU пройдзе Другая (не)канферэнцыя школьных настаўнікаў EdCamp Belarus 2018.

EdCamp (Эдкэмп) - канферэнцыя ў фармаце open space, ці (не)канферэнцыя, падчас якой больш за 100 беларускіх настаўнікаў падзеляцца сваімі напрацоўкамі і методыкамі выкладання. Фішка (не)канферэнцыі ў тым, што ў кожнага з удзельнікаў будзе 90 секунд, каб прэзентаваць сваю ідэю. Затым удзельнікі прагаласуюць за найбольш цікавыя з іх.

Цягам двух дзён пройдуць 15 майстар-класаў па развіцці крэатыўнасці, крытычнага мыслення, навыкаў камунікацыі і фінансавай пісьменнасці школьнікаў. Выкладчыкі з Польшчы і Эстоніі падзеляцца досведам па стварэнні інклюзіўнага школьнага асяроддзя і тым, як яны выкарыстоўваюць метады гейміфікацыі ў сваёй працы.

Больш за тое, 13 кастрычніка адбудзецца панэльная дыскусія з HR-спецыялістамі вядучых кампаній (EPAM, стартап Flo, Coca Cola) па тэме прафарыентацыі школьнікаў і развіцця навыкаў, неабходных пры працаўладкаванні.

Мэтай (не)канферэнцыі з'яўляецца стварэнне нефармальнай творчай пляцоўкі для школьных настаўнікаў па абмене ідэямі, вопытам і далейшай супрацы дзеля прафесійнага росту.

Арганізатары мерапрыемства: Мінскі Хаб глабальных архітэктараў будучыні (Global Shapers) і Таварыства беларускай школы.

Мерапрыемства пройдзе 13-14 кастрычніка ў стартап-хабег. Мінск, вул. Фабрыцыуса, 4. Праграму EdCamp 2018 можна паглядзець тут ці ў дадатку.

Паглядзець, якая атмасфера і майстар-класы былі на леташнім Эдкэмпе можна па гэтай спасылцы (+ фотарэпартаж). Больш інфармацыі на сайце www.edcamp.by і ў суполцы на Facebook.

 

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся +375336029564 (Аксана Рудовіч)

Каментары