НЕ - ВАЙНЕ!
1323

Некалькі соцень чалавек сабраліся на акцыю памяці Шарамета ФОТАФАКТ

21.07.2016 Крыніца: "Наша Ніва"

На акцыю памяці забітага журналіста «Украинской правды» Паўла Шарамета ва Украіне на Майдане Незалежнасці сабралася некалькі соцень чалавек.

Як паведамляе карэспандэнт УП, некаторыя людзі прынеслі з сабой фатаграфіі журналіста.

На акцыю прыйшлі, у прыватнасці, народны дэпутат Рэфат Чубараў, міністр моладзі і спорту Ігар Жданаў, адзін з лідараў Дэмальянса Васіль Гацко і журналіст Андрэй Кулікоў.

Падчас свайго выступу Кулікоў гаварыў па-беларуску, успамінаў сваю апошнюю гутарку з журналістам.

Фота: Раман Кравец, Марыя Жартоўская.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!