НЕ - ВАЙНЕ!
920

NED: Стыпендыяльная праграма імя Рэйгана-Фасэла (Вашынгтон) (да 15 кастрычніка)

16.08.2016 Крыніца: by.odb-office.eu

Нацыянальны фонд у падтрымку дэмакратыі (NED) (ЗША) прапануе ўдзел у стыпендыяльнай праграме імя Рэйгана-Фасэла. На праграму запрашаюцца прафесіяналы ў галіне дэмакратыі і правоў чалавека, выкладчыкі коледжаў і ўніверсітэтаў, даследчыкі, журналісты, пісьменнікі.

Праграма міжнароднага абмену дае магчымасць правесці 5 месяцаў у штаб-кватэры NED у Вашынгтоне для ажыццяўлення незалежнага даследавання сучасных выклікаў дэмакратыі па ўсім свеце. Стыпендыяты змогуць дзяліцца досведам, паглядзець на лепшыя практыкі ў вызначаных галінах, наладзіць прафесійныя зносіны ў сусветнай сетцы адвакацыі дэмакратыі.

Праграма разлічана на дэмакратычных актывістаў і праваабаронцаў, журналістаў, якія працуюць у справе прамоўцыі дэмакратыі. Удзельнікі пазнаёмяцца з тэорыяй і практыкай з'яўлення і рэалізацыі дэмакратычных працэсаў. Сесіі 2017-2018 адбудуцца:

- з кастрычніка па люты;

- з сакавіка па ліпень.

Праграма ўключае: штомесячную стыпендыю на паўсядзённыя выдаткі, медыцынскую страхоўку, пакрыццё выдаткаў на вандроўку ў Вашынгтон, магчымасць карыстацца офісным абсталяваннем. Арганізатары не аказваюць фінансавую патрымку сям'і ці блізкім стыпендыята, якія яго могуць суправаджаць у Вашынгтоне.

Падаць заяўку на ўдзел у праграме можа грамадзянін любой краіны.

Патрабаванне да кандыдатаў - выдатнае валоданне ангельскай мовай. Стыпендыяты мусяць сфакусавацца на даследаванні палітычнага, сацыяльнага, эканамічнага, юрыдычнага ці культурніцкага аспекту дэмакратычнага развіцця.

Неабходныя дакументы для заяўкі:

  • прапанова праекта;
  • 3 рэкамендацыйныя лісты;
  • рэзюмэ/CV;
  • біяграфія.

Перад падачай заяўкі, калі ласка, прачытайце парады тут. Каб падаць заяўку, націсніце сюды. Дэдлайн - 15 кастрычніка 2016 года.

Паводле Edu-Active.com.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!