НЕ - ВАЙНЕ!
521

«Не трэба падпісвацца на «экстрэмістаў», каб быць у курсе»: з'явіўся агрэгатар рэгіянальных навін

06.09.2022 Крыніца: KYKY

З дапамогай dze.news можна сачыць за тым, што адбываецца па ўсёй Беларусі, і атрымліваць апдэйты з лакальных крыніц. 

Каманда dze.chat стварыла агрэгатар рэгіянальных навін dze.news

Для таго, каб даведацца, што адбываецца ў тым ці іншым рэгіёне, трэба проста выбраць кропку на карце і/ці катэгорыю, якая вас цікавіць.

І ўсё гэта бяспечна — не трэба падпісвацца на «экстрэмістаў», каб быць у курсе.

А калі захочаце сфарміраваць стужку з таго, што цікава асабіста вам — можна аўтарызавацца праз любы акаўнт тэлеграма і выбраць каналы, з якіх вы хацелі б атрымліваць навіны.

Адміны каналаў, якіх пакуль няма на карце, маюць магчымасць распавесці пра сябе аўтарам праекта праз форму. Пры станоўчым рашэнні іх дададуць у агрэгатар пасля мадэрацыі.

Чытайце яшчэ:

Парушэнне аўтарскага права ці непаразуменне? Выстава Free Belarus у Празе выклікала абурэнне фатографаў

Рок адусюль, беларуская мова, бчб на БТ — якімі былі медыя ў 90-я?

4 верасня 70 гадоў споўнілася б журналісту і паэту Кастусю Севярынцу

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!