275

«Не сёння, не заўтра, не ўчора» — запрацавала новае беларускае медыя пра падтрымку і салідарнасць

27.02.2023 Крыніца: Reformation

Reformation піша, што «Не сёння, не заўтра, не ўчора» – праект прысвечаны правам чалавека, уразлівым групам людзей, інклюзіі, гендарным пытанням ды іншым вострым тэмам», — так пазіцыянуе сябе новае медыя, створанае камандай з Беларусі.

Nottoday.media прачаў працу толькі на днях — аб яго запуску на сваёй старонцы ў сацсетках паведаміла кінематаграфістка і журналістка Марта Дар’я Клінава.

«Сяброўкі ды сябры! Мы нарэшце запусцілі наша медыя! «Не сёння, не заўтра, не ўчора» – гэта праект пра людзей, якім прыходзіцца змагацца ў гэтым свеце, — паведаміла яна. — А яшчэ — пра падтрымку ды салідарнасць».

Як падкрэслівае каманда рэсурусу, мэта медыя – барацьба са стыгмамі ды дапамога тым, хто знаходзіца ў няпростай сітуацыі, сутыкнуўся з дыскрымінацыяй ці непаразуменнем грамадства.

«Мы распавядаем гісторыі людзей, якія апынуліся ў незвычайным становішчы, — дадаюць стваральнікі, — «Не сёння, не заўтра, не ўчора» – гэта пляцоўка, дзе можна падзяліцца сваім досведам ды атрымаць падтрымку».

На сайце ўжо заяўлены некалькі рубрык: «Гендар», «Эміграцыя», «Псіхалогія», «Актывізм».

На дадзены момант на пляцоўцы можна пачытаць серыю эмігранцкіх гісторый беларусаў.

Сайт функцыянуе выключна дзякуючы дапамозе сяброў і энтузіязму стваральнікаў.

«Калі вы хочаце падтрымаць выданне, то можаце зрабіць данат!», — звяртаецца Марта Дар’я Клінава з прапановай да чытачоў.

Таксама сайт мае патрэбу ў валанцёрскай працы. Калі ёсць жаданне стаць часткай каманды медыя, пісаць трэба па адрасе — nottodaysocialmedia@gmail.com.

Падтрымаць выданне іншым чынам можна тут.

БАЖ праводзіць апытанне аўдыторыі, каб быць карыснымі і цікавымі тым, хто з намі даўно, і тым, хто нас яшчэ не ведае.  Гэта дапаможа нам адаптаваць нашыя прадукты і кантэнт, удасканаліць іх і стаць карысным інструментам і плацдармам для развіцця беларускай незалежнай журналістыкі. Прайдзіце апытанне і дапамажыце нам стаць лепш!

Чытайце яшчэ:

"Я бачыў кнігу не як нейкую сухую біяграфію, а гісторыяй чалавека". Гутарка з аўтарам першага выдання пра Ціханоўскую

“Я уехала, чтобы приносить пользу Беларуси”. Ради чего Александра Богуславская прервала журналистскую карьеру

«Каб не было Пачобута, пра беларускіх палітвязняў мы б не чулі» — журналіст Руслан Шошын пра беларускае пытанне ў польскіх медыя

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!