323

Не прапусціце! Міжнародны фестываль WATCH DOCS Belarus — анлайн да 29 траўня. Што паглядзець

20.05.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

З 21 па 29 траўня на платформе VOKA TV можна бясплатна паглядзець 10 выбітных фільмаў з калекцыі фестываля WATCH DOCS.

Атамныя салдаты (The atomic soldiers)

Пасля 50 гадоў вымушанага маўчання "атамныя салдаты" дзеляцца шакуючымі сведчаннямі. У фільме Моргана Кніббэ апошнія жывыя сведкі амерыканскіх ядзерных выпрабаванняў 50-х гадоў мінулага стагоддзя апісваюць вопыт, які змяніў іх жыцці назаўсёды.

Рэжысёр Морган Кніббэ (Morgan Knibbe)

Мова арыгіналу: Ангельская
Мова субтытраў: Беларуская

2019, Netherlands

15 хвілін, 12+

 

Сталкеры Чернобыля: исследование после апокалипсиса (Stalking Chernobyl: exploration after apocalypse)

Некогда цветущий атомоград, «город роз», который должен был стать воплощением социалистической мечты и торжества науки, но вместо этого стал памятником катастрофы, по-прежнему манит к себе. Туристы-урбексеры, учёные, сталкеры и просто искатели приключений — зачем они отправляются туда? Что хотят унести с собой и что приносят в «зону»? Так ли это опасно, как кажется на первый взгляд?

Вдохновлённая творчеством Тарковского, пленённая противоречивым обаянием этого места, бразильская режиссёрка Иара Ли совместно с компанией «Cultures of Resistance», а также учёными, которые занимаются изучением атомной энергетики и всего, что с ней связано, гидами, которые сопровождают туристов, желающих воочию увидеть это место, и сталкерами, вопреки всем запретам вновь и вновь идущими туда одним им известными тропами, вместе со своей командой проделала огромную работу над часами документального киноматериала, чтобы дать зрителям возможность самим погрузиться в атмосферу происходящего в Припяти сейчас.

Рэжысёр Йара Лі (Iara Lee)
Мова арыгіналу: Англійская, Украінская, Руская
Мова субтытраў: Руская

2020, Ukraine, Соединённые штаты, Болгария, Slovakia

58 хвілін, 16+

 

Ленінапад

Іранічны дакументальны фільм пра развітанне з савецкай эпохай ва Ўкраіне. Фільм прысвечаны адной з найбольш маcштабных з’яў у апошнія гады – масаваму знішчэнню помнікаў Леніна. Падчас спірытычнага сеанса з духам Леніна мы даведваемся пра нашае мінулае, сучаснасць і будучыню. Фільм паказвае росквіт і заняпад ідалаў, а таксама фантастычнае загробнае жыццё прывідаў гісторыі. Стужка натхнёная прынятымі Вярхоўнай Радай Украіны ў 2015 годзе законамі, якія асуджаюць савецкі таталітарны рэжым і забараняюць выкарыстанне камуністычнай сімволікі.

Рэжысёр Святлана Шымко

Мова арыгіналу: Украінская, Руская

2017, Украіна

11 хвілін, 16+

 

Вырасла, пакуль ты спала (Urosłam, Kiedy Spałaś)

Кранальная стужка распавядае пра беларуску Караліну Орсік, якая грае на альце, прымаючы ўдзел у канцэртах па ўсяму свету, але якая заўсёды вяртаецца ў адну вёску на Гродзеншчыне.

Калісьці ў звычайнай музычнай школе ў невялікім мястэчку Дзятлава яе заўважылі выкладчыкі з Беларускай музычнай акадэміі. Яе запрасілі на вучобу ў Польшчу. У Караліны было шмат канцэртаў у розных краінах, шмат падарожжаў, але яна заўсёды прыязджае ў родную вёску Аханяны да сваёй бабулі, якая яе выхавала.

Гэта сапраўднае падарожжа ў часе: з Еўропы на Усход. З вялікага горада ў маленькую вёску на ўскрайку леса, дзе жыве ўсяго каля 12 чалавек. Гэта падарожжа са свету музыкі Караліны у свет яе дзіцячых мар.

Рэжысёр Марцін Саўтэр (Marcin Sauter)

Мова арыгіналу: Беларуская, Руская

2018, Польшча

48 хвілін, 16+

 

Трап у будучыню (Gangway to a Future)

Улетку 2017 года група недасведчаных ідэалістаў з порту Ратэрдаму рыхтуецца выйсці у Міжземнае мора на пераабсталяваным рыбалоўным траўлеры, каб падбіраць лодкі з бежанцамі.

Перш чым пачнецца падрыхтоўка судна, абмяркоўваецца шмат пытанняў: ад колькасці дактароў і медсясцёр, якія будуць працаваць у шпіталі, які размяшчаецца ў былым рыбным сховішчы, да неабходнасці лядоўні для трупаў.

Пасля непазбежных праблем карабель пад кіраўніцтвам рашучага капітана-ратэрдамца прыбывае ў пункт прызначэння калі лівійскага узбярэжжа, дзе ёсць магчымасць выявіць першыя лодкі з бежанцамі і дзе, па чутках, хаваюцца піраты. Валанцёры і аператар становяцца сведкамі як некалькіх цудоўных выратаванняў, так і трагедый, калі дапамога прыйшла дужа запозна.

Рэжысёр Рэнэ Хэйзкамп (René Hazekamp)

Мова арыгіналу: галандская, ангельская
Мова субтытраў: руская

2018, Нідэрланды

91 хвіліна, 16+

 

Подых балот

Фільм распавядае пра лёс трох балот, якія асушаліся, і жыхарах, якія першымі сутыкаюцца з наступствамі ўмяшальніцтва чалавека ў экасістэму. Фільм напоўнены карцінамі ўнікальнай прыроды, расказамі старажылаў і музыкай, напісанай гуртом “Нагуаль”.

Рэжысёр Ігар Чышчэня

Мова арыгіналу: беларуская

2014, Беларусь

24 хвіліны, 12+

 

BURKINABÈ RISING: мастацтва супраціву ў Буркіна Фасо (BURKINABÈ RISING: the art of resistance in Burkina Faso)

Burkinabè Rising, новы дакументальны фільм ад Cultures of Resistance Films, знаёміць нас з творчым негвалтоўным супрацівам у Буркіна-Фасо. У гэтай невялікай заходнеафрыканскай краіне, якая не мае выхаду да мора, сфармавалася дынамічная і яскравая супольнасць мастакоў і актывістаў, якія паказваюць прыклад палітычных зменаў, магчымых дзякуючы сумесным высілкам людзей. Сёння гэты прыклад натхняе не толькі Афрыку, але і ўвесь свет.

Праз музыку, кіно, экалогію, выяўленчае мастацтва і архітэктуру героі фільма працягваюць справу рэвалюцыі, якую абвясціў Тама Санкара. Санкара, які стаў прэзідэнтам Буркіна-Фасо ў 1983 годзе, быў забіты ў 1987 годзе падчас дзяржаўнага перавароту. Яго ўзначальваў сябар і блізкі дарадца прэзідэнта Блэз Кампаоре, які пасля адзінаасобна кіраваў краінай на працягу 27 гадоў. У кастрычніку 2014 года ў выніку масавага народнага паўстання ён быў звергнуты. Сёння дух супраціву ў Буркіна-Фасо мацней, чым калі-небудзь.

Працуючы над фільмам, восенню 2016 года рэжысёрка Йара Лі праехала праз усю краіну. Падчас свайго падарожжа яна сустрэлася з выдатнымі мастакамі, музыкамі і актывістамі, якія выкарыстоўваюць мастацкія традыцыі краіны, каб прасоўваць ідэі і накірункі супраціву: рэпер Джоі ле Салдат (Joey le Soldat) распавядае ў сваіх тэкстах пра праблемы збяднелай моладзі ў сталіцы краіны Ўагадугу і фермераў з далёкіх правінцый. Марто (Marto), самы вядомы мастак-графіціст у Буркіна-Фасо, робіць з голых гарадскіх сценаў яскравыя фрэскі, якія выкрываюць несправядлівасць. Маліка ла Сламёз (Malika la Slameuse), актывістка па ахове правоў жанчын, удзельнічае ў паэтычных слэмах, надаючы фемінісцкую перспектыву гэтаму віду мастацтва, дзе ўсё яшчэ дамінуюць мужчыны. Серж Эме Кулібалі (Serge Aimé Coulibaly) выкарыстоўвае танец як форму палітычнага супраціву, калі рух нараджаецца з неабходнасці выказвацца і дзейнічаць.

Рэжысёр Йара Лі (Iara Lee)

Мова арыгіналу: французская, дыялекты, англійская
Мова субтытраў: руская

2018, Burkina Faso, ЗША, Баўгарыя

 72 хвіліны, 18+

 

Мая Германія

Герой фільму, як нашчадак этнічных немцаў, атрымлівае нямецкі пашпарт, аднак знаёмства з краінай не пакідае ілюзій: на гістарычнай радзіме яго ніхто не чакае. Ён жыве ў Менску, разважае пра мінулую і сучасную веліч Германіі і пра тое, як бы склалася ягонае жыццё калі б ён нарадзіўся там. Прэм’ера адбылася ў межах фестываля “Лістапад” у 2018 годзе. На працягу 2019 года фільм быў дапрацаваны і дапоўнены новымі сцэнамі.

Рэжысёр Аляксандр Свішчанкоў

Мова субтытраў: руская

2018, Беларусь

70 хвілін, 16+

 

Падполле надзеі (Podziemie Nadziei)

Праблема ўжывання марыхуаны ў медыцынскіх мэтах выклікае жорсткія дыскусіі ў Польшчы. Назва фільма «Падполле надзеі» адсылае нас да тых супольнасцяў па-за законам, якія з’яўляюцца прыхільнікамі марыхуаны – пацыентам і іх сем’ям, лекарам, якія прапануюць сваім пацыентам гэты від лекавання, актывістам руху за легалізацыю марыхуаны і тым, хто прывозіць лекі на аснове марыхуаны з-за мяжы ці займаецца вытворчасцю ў Польшчы.

Рэжысёр параўноўвае сітуацыю з медыцынскай марыхуанай у Польшчы, Гішпаніі, Славеніі і Ізраілі. Дыскусіі з экспертамі і лекарамі не пакідаюць сумневаў: крыміналізацыя марыхуаны выгодная толькі наркагандлярам.

Рэжысёр Ян Блуз (Jan Bluz)

Мова арыгіналу: польская
Мова субтытраў: беларуская

2018, Польшча

85 хвілін, 18+

 

Васіль Быкаў. Вяртанне

Аснову фільма складае інтэрв'ю з Васілём Быкавым, запісанае ў 1996 годзе перад ягонай вымушанай эміграцыяй. У відэашэрагу ёсць кадры з пахавання славутага пісьменніка, якое пераўтварылася ў вялікую патрыятычную маніфестацыю. На фоне натоўпу людзей, якія любілі Быкава і лічылі яго сумленнем нацыі, гучаць словы пісьменніка пра свабоду і неабходнасць барацьбы за яе.

Рэжысёр Віктар Корзун

Мова арыгіналу: беларуская

2004, Беларусь

23 хвіліны,  16+

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!