НЕ - ВАЙНЕ!
416

"Назваў напад СССР на Польшчу 17 верасня 1939 года савецкай агрэсіяй": у чым абвінавачваюць Анджэя Пачобута

01.08.2022 Крыніца: Rzeczpospolita

Польскія журналісты даведаліся пра гэта ад палітвязня, які перадаў інфармацыю з-за кратаў

У абвінавачанні гаворка ідзе аб тым, што Пачобут у медыях назваў агрэсіяй напад СССР на Польшу ў 1939 годзе. Акрамя гэтага яму інкрымінавалі заявы ў абарону польскай меншасці ў Беларусі, артыкулы ў Gazeta Wyborcza пра беларускія пратэсты ў 2020-м і тэкст у Magazyn Polski, напісаны ў 2006 годзе і прысвечаны Анатолю Радзівоніку, аднаму з камандзіраў польскага антыкамуністычнага падполля ў Гарадзенскай вобласці.

Анджэй быў арыштаваны 25 сакавіка 2021 года. Яго зрабілі падазраваным паводле ч. 3 арт. 130 КК (распальванне варожасці або варажнечы).

Такое ж абвінавачанне прад'яўлена яшчэ чатыром актывістам Саюза палякаў, у тым ліку кіраўніку арганізацыі Анжаліцы Борыс. З пяці абвінавачаных па "справе палякаў" пад вартай застаецца толькі Пачобут.

Чытайце яшчэ:

Экс-журналистку TUT.BY Татьяну Матвееву освободили

Журналистка Татьяна Коровенкова: "В будущем финансирование СМИ может быть в виде государственных грантов"

Медиаменеджер Марина Загорская: "Министерство информации как контролирующий орган в будущем должно быть ликвидировано"

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!