90 0

Названыя намінанты конкурсу ADAMI Media Prize

08.11.2018 Крыніца: Даслана арганізатарамі

Сесія журы ADAMI праходзіла ў цэнтры сацыяльных ініцыятываў Impact Hub Odessa. 22 удзельнікі міжнароднага журы павінны былі вызначыць кандыдатаў у пераможцы з 311 зарэгістраваных удзельнікаў медыяпрэміі ў галінах тэлебачання, онлайн-відэа і вэб-старонак, прысвечаных пытанням этнічнай, рэлігійнай ці культурніцкай разнастайнасці ў шасці краінах Усходняга Партнёрства з ЕС (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія , Малдова, Украіна).

adami-logoklein_1_0_0.jpg

Чальцамі журы былі прадстаўнікі вяшчальных кампаніяў, інтэрнэт выданняў і міжнародных арганізацыяў з краінаў Заходняй Еўропы і Ўсходняга Партнёрства.

Спіс намінантаў у шасці катэгорыях прэміі ADAMI Media 2018:

ІНФАРМАЦЫЯ

1. Сямейныя Повязі

Аўтар - Лучыя Тэут (TV Moldova 1), Малдова

2. Вялікі Тэатр Сарокі

Аўтар - Еўжэніў Паповіч (TV Moldova 1), Малдова

 

НАВІНЫ / КАРОТКІЯ, НЕГУЛЬННЯВЫЯ ФІЛЬМЫ

1. Выкрадзенае Шчасце

Аўтар - Вольга Крэчка (STB), Украіна

2. Вежа

Аўтар - Саломэ Джаши (TV Pirveli), Грузія

3. Дзве Рэлігіі ў Адным Доме

Аўтар - Кецеван Брачулі (ImedI TV), Грузія

 

ЗАБАЎЛЯЛЬНЫЯ ПРАГРАМЫ

1. На Наш Густ

Аўтар - Яўген Булка (ONT), Беларусь

2. Дарагія Сябры

Аўтар - Валерыў Андрыцэ (Jurnal TV), Малдова

 

ОНЛАЙН ВІДЭА

1. Вобразы Разнастайнасці

Аўтар - Хурые - Беса Гвенетадзэ (TDI), Грузія

2. Правілы Жыцця Горана

Аўтар - Анастасія Славінская (EKhokavkaza.com), Грузія

3. Амерыканец у Беларускай Вёсцы

Аўтар - Яўген Ходар, прадусар Яўген Шыбінскі (Tut.by), Беларусь

 

ВЭБ СТАРОНКІ

1.Спецпраект «Нашы Іншыя»

Аўтар - Алеся Ярэмчук, Онлайн часопіс "The Ukrainians", Украіна

2. Выбіраючы лепшае: жыццё на дзве нацыі

Аўтар - Соня Качаран, Chai-khana.org

3. Шлях праз культуры: этнічныя экскурсіі па Херсону і Поўдню Украіны

Аўтар - Мыкола Хаманюк, Kherson Regional Department of Sociological Association of Ukraine

 

МАЛАДЫ АДАМІ

1. Матэль STRUGURAŞ

Аўтар - Міхай Нікіфарак (TV Moldova1), Малдова

2. Мурат

Аўтар - Марынэ Качаран (Golden Apricot International Film Festival), Арменія

3. Сябры па ліставанню

 Аўтар - Нэлі Васілеўская (Minsk International Film Festival - Listapad), Беларусь

 

Акрамя таго, члены журы прысудзілі некалькі Асаблівых згадак, два з якіх мы можам аб'явіць сёння:

 

АСАБЛІВАЯ ЗГАДКА

1. Быць Маладым ў Ашаги Сарале

Аўтар - Эзиз Кениев (GIPA), Грузія

2. Адэсіт - Мая Нацыянальнасць

Аўтар - Елена Немиш, Таццяна Сучкова (Echo Media), Украіна

Намінацыі прэміі ADAMI Media Prize 2018 былі абвешчаныя на Грамадскім Тэлеканале Украіны UA: Першы, Адэса, дырэктарам праграмы ADAMI Штэфанам Толцем, членам журы Радкай Бетчавай - кіраўніком EBU па адносінам у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, Лузіей Чырко - карэспандэнтам SRF (Швейцарыя) і Абдуджалілам Абдурасуловым - карэспандэнтам Бі-бі-сі ў Цэнтральнай Азіі.

Намінанты прэміі ADAMI Media Prize 2018 будуць запрошаны для ўдзелу ва ўрачыстай цырымоніі ў Кішынёве, Малдова, 29 лістапада ў «Арган-Залі», якая праводзіцца пад патранажам Прэзідэнта Парламента Малдовы г-на Андрыяна Канду.

Пераможцы конкурсу Адамі 2018 будуць названыя ў Кішынёве.

Каментары