779

Названыя лепшыя рэгіянальныя СМІ па версіі Асацыяцыі выдаўцоў ШМАТ ФОТА

15.11.2019 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы падвяла вынікі штогадовага конкурсу рэгіянальных СМІ Беларусі. Усяго на конкурс было даслана больш за 200 журналісцкіх прац.

Названыя лепшае рэгіянальнае медыя, лепшы сайт.

На пачатку ўрачыстай цырымоніі журналісты хвілінай маўчання аддалі даніну памяці Віктару Валадашчуку — заснавальніку "Газеты Слонімскай". Сёлета Віктар Валадашчук пасля цяжкай хваробы пайшоў з жыцця. Ён быў адным з лідараў рэгіянальнага грамадска-палітычнага друку Беларусі.

Намінацыя “Найлепшы матэрыял на тэму экалогіі”

Фіналісты:

Уладзімір Аплевіч, Hrodna.life,

Наталля Бруёк, "Інфа-Кур’ер" (Слуцк),

Алена Садоўская, "Вечерний Бобруйск".

Пераможца — Алена Садоўская, "Вечерний Бобруйск", матэрыял “Пластик или жизнь. Готовы ли бобруйчане перейти с пластика на стекло с бумагой?».

Алена Садоўская, "Вечерний Бобруйск"

 

Намінацыя “Найлепшая сацыяльная акцыя”

Фіналісты:

Руслан Кулевіч, Hrodna.life,

Вікторыя Палякова, "Брестская газета",

Рэдакцыя газеты "УзГорак" (Горкі).

Пераможца: Вікторыя Палякова, "Брестская газета", акцыя дапамогі сем’ям з невылечна хворымі дзецьмі.

 

Намінацыя “Найлепшы матэрыял на беларускай мове”

Фіналісты:

Кацярына Бубен, Intex-Press (Баранавічы),
Галіна Будная, "УзГорак" (Горкі),
Ірына Новік, Hrodna.life.

Пераможца: Кацярына Бубен, Іntex-Press, матэрыял "Выпрабавана на сабе. Ці можна выжыць у Баранавічах, размаўляючы па-беларуску. «Патэльні? А что это?".

 

Намінацыя “Найлепшы матэрыял аб адукацыі”

Фіналісты:

Кацярына Бубен, Людміла Сцяцко, Алена Зелянко, Intex-Press (Баранавічы),

Пётр Гузаеўскі, "Ганцавіцкі час",

Анатоль Трафімчык, "Ганцавіцкі час".

Пераможца: Пётр Гузаеўскі, "Ганцавіцкі час" (Ганцавічы).

 

Намінацыя “Краязнаўства”

Фіналісты:

Марына Маўчанава, "Бобруйский курьер",

Людміла Селех, "Брестская газета",

Руслан Кулевіч, Hrodna.life.

Пераможца: Марына Маўчанава, "Бобруйский курьер", матэрыял “Алесь Адамовіч: «Каб перажытае не пагасла бясследна».

 

Намінацыя “Гісторыя”

Фіналісты:

Руслан Кулевіч, Hrodna.life,

Ірына Хамрэнка-Ушакова, "Вечерний Бобруйск",

Зоя Хруцкая, "Рэгіянальная газета" (Маладзечна).

Пераможца: Руслан Кулевіч, Hrodna.life, Успаміны гродзенцаў, цыкл з 21 матэрыяла. Выйшлі асобнай кнігай.

Намінацыя “Найлепшы фотаматэрыял”

Фіналісты:

Алеся Белая, "Інфа-Кур’ер" (Слуцк),

Аляксандр Чугуеў, "Вечерний Бобруйск",

Яўген Ціхановіч, Intex-Press (Баранавічы).

Пераможца: Алеся Белая, "Інфа-Кур’ер" (Слуцк), Фотапраект “Горад закінутых заводаў”.

 

Намінацыя “Найлепшы відэаматэрыял”

Фіналісты:

Віктар Масаловіч, "Бобруйский курьер",

Дзяніс Носаў, "Вечерний Бобруйск",
Алег Рубчэня, "Інфа-Кур’ер" (Слуцк).

Пераможца: Дзяніс Носаў, "Вечерний Бобруйск", «Язык жестов – легко. Труднее жить их жизнью». Наш рассказ о самой «тихой» школе Бобруйска (фото, видео).

 

Намінацыя “Сацыяльны рэпартаж”

Фіналісты:

Мікола Канановіч, "Газета Слонімская",

Ірына Новік, Hrodna.life,

Марыя Шаламіцкая, Ex-Press.by (Барысаў).

Пераможца: Ірына Новік, Hrodna.life, матэрыял “Дзеці і дэдлайны Волі Вялічка. Сям’я кіраўнічкі дзіцячага хоспіса пра жыццё мамы-дырэктаркі”.

Воля Вялічка – першая і нязменная дырэктарка Гродзенскага дзіцячага хоспіса ўжо 10 гадоў. Пачыналася праца з 2 супрацоўніц і 8 падапечных у 2008 годзе. Зараз пад апекай хоспіса 80 сямей з цяжка і невылечна хворымі дзецьмі. Як дырэктарка, Воля часта дае інтэрв’ю аб працы ўстановы. Для Hrodna.life пра маму-дырэктарку расказала сям’я Вольгі: муж Сяргей і дзеці – Міша і Радаслава.

Намінацыя “Эканоміка і аналітыка”

Фіналісты:

Жанна Аўдзеева, "Інфа-Кур’ер" (Слуцк),

Пётр Гузаеўскі, "Ганцавіцкі час" (Ганцавічы),

Алена Зелянко, Intex-Press (Баранавічы).

Пераможца: Жанна Аўдзеева, "Інфа-Кур’ер" (Слуцк), «Малая родина всё меньше, долги всё больше».

"В Беларуси пробуют возродить деревню почти 20 лет. Власти принимают программы по возрождению села, создают агрогородки, строят «президентские» домики, объединяют сельхозпредприятия, чтобы укрепить производства и дать сельчанам работу и достойную зарплату. Поездив по деревням — центрам бывших сельсоветов, поговорив с их жителями, мы не услышали ни одного мнения, что жить после «возрождения» стало лучше. Люди жаловались на несправедливость при выборе сельсоветов для укрупнений, с досадой и обидой говорили об объединении сельхозпредприятий. И главное, они уверены, что все новации на селе его убивают".

Намінацыя “Расследаванне і зваротная сувязь”

Фіналісты:

Пётр Гузаеўскі і Ірына Дамарацкая, "Ганцавіцкі час" (Ганцавічы),

Людміла Селех, "Брестская газета",

Ірына Плюта, Intex-Press (Баранавічы),

Ірына Хамрэнка-Ушакова, "Вечерний Бобруйск",

Анатоль Ціхан, "Ганцавіцкі час".

Пераможца: Людміла Селех, "Брестская газета", «Мы не хотим свинцом дышать»: Хронология борьбы с аккумуляторным заводом под Брестом. Спецпроект «БГ».

"Противостояние брестчан и завода продолжается больше 18 месяцев. За это время многое позабылось. «БГ» предлагает вспомнить основные вехи этой борьбы".

 

 

Намінацыя “Найлепшы сайт”

Фіналісты:

Ex-Press.by (Барысаў),

Intex-Press.by (Баранавічы),

Hrodna.life (Гродна).

Пераможца: Hrodna.life.

 

Найлепшае рэгіянальнае медыя 2019 года — "Інфа-Кур’ер", Слуцк.

ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" шчыра віншуе калег з перамогамі! Зычым вам натхнення і плёну ў працы!

Для даведкі:

Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы

Заснаваная ў 2009 годзе, аб'ядноўвае 15 недзяржаўных прадпрыемстваў з розных рэгіёнаў Беларусі, якія ў межах сваёй вытворчай дзейнасці выдаюць больш за 20 рэгіянальных масава-палітычных выданняў. Галоўная мэта — развіццё асяродку, спрыяльнага для прыватнага выдавецкага бізнесу. Асацыяцыя дапамагае зносінам i абмену досведам незалежных выдаўцоў; спрыяе развіццю рынку рэгіянальных друкаваных CMI; развівае кадравы патэнцыял рэгіянальных кампаній праз рэалізацыю кансультатыўных i трэнінгавых праграм.

У Асацыяцыю ўваходзяць: "Борисовские новости", "Брестская газета", "Бобруйский курьер", "Вечерний Бобруйск", "Вольнае Глыбокае", "Ганцавіцкі час", "Газета Слонімская", Intex-Press, "Інфа-Кур'ер", "Информ-прогулка", "Наша слова", "Рэгіянальная газета", Hrodna.life, Ex-Press.by, "УзГорак".

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!