2415

Названыя лаўрэаты конкурсу “Вольнае слова” ФОТАРЭПАРТАЖ + ВІДЭА

07.09.2018 Крыніца: Фота Ульяна Баброва

Цырымонія прайшла напярэдадні Міжнароднага дня салідарнасці журналістаў, які сёлета прысвечаны салідарнасці з пераследаванымі калегамі.

Конкурс “Вольнае слова” кожны год праводзіцца Беларускай асацыяцыяй журналістаў з мэтай удасканалення прафесійнага майстэрства супрацоўнікаў СМІ, заахвочвання таленавітых журналістаў, стымулявання іх дзейнасці ў адстойванні прынцыпаў прафесійнай журналістыкі і свабоды слова.

Перад пачаткам цырымоніі ўзнагароджання старшыня журы Юрась Карманаў нагадаў, што сёлета ў конкурсе бралі ўдзел больш за 70 аўтараў, якія агулам даслалі больш за 200 тэкстаў.

Цырымонія пачалася з хвіліны маўчання ў памяць пра вядомага журналіста, заснавальніка агенцыі БелаПАН Алеся Ліпая, які заўчасна пайшоў з жыцця 23 жніўня.

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ЖАНРЫ

1 месца

Вадзім Заміроўскі, TUT.BY, “Родители написали сначала, что я фашист”. Как белорусы воюют в Украине"

2 месца

Алесь Пілецкі, Зміцер Лукашук, "Еўрарадыё", цыкл матэрыялаў “Гэта ж не проста Расія. Гэта Крым”. Легальнае падарожжа на паўвостраў", "Гісторыя чалавека, які тры гады жыве ў Крыме з украінскім пашпартам", "Кошты цяпер у нас вышэйшыя за маскоўскія, а вось заробкі ― не”, "Я — бацька экстрэміста". Пяць гісторый крымскіх татар", "Пісаць можна пра ходнікі і культуру". Што ў Крыме стала з журналістыкай"

3 месца

Васіль Мацкевіч, "Медиа-Полесье", "Мать погибшего солдата Александра Коржича «Моего сына убили»"

 

АНАЛІТЫЧНЫЯ ЖАНРЫ

1 месца

Адар’я Гуштын, Naviny.by, «Донат не виноват? Десять важных вопросов по делу гимназиста»

2 месца

Аляксандр Класкоўскі, Naviny.by, «Консерватор Лукашенко решил стать цифровым революционером»

3 месца

Руслан Гарбачоў, "Салідарнасць", «У нас нет особых отношений». Китай относится к Беларуси как к стране «третьего мира»?

 

МАСТАЦКА-ПУБЛІЦЫСТЫЧНЫЯ ЖАНРЫ

1 месца

Кацярына Кісялёва, "Имена", «Диана-невидимка. В больницах по всей Беларуси плачут малыши-сироты, а взять их на руки некому»

2 месца

Вольга Дэксніс ,"Имена", «Исчезнувшая. Уже 5 лет редкая болезнь заставляет Дашу из Вилейки круглосуточно «танцевать»

3 месца

Таццяна Дарашчонак, "Имена", “Учитель для Беларуси. Два филолога из Минска придумали, где взять и как вернуть в школу хороших педагогов”

 

ЖУРНАЛІСЦКАЕ РАССЛЕДАВАННЕ

1 месца

Арцём Гарбацэвіч, "Наша Ніва", “Расследаванне: як беларусы пераплачваюць тысячы даляраў за бясплатныя аперацыі ў дзяржаўных клініках”

2 месца

Станіслаў Івашкевіч, "Белсат", Як зброя з Беларусі трапіла ў рукі сірыйскіх паўстанцаў? Расследаванне «Белсату»

3 месца

Кацярына Андрэева, "Белсат" , цыкл Бізнес на вайне: як Беларусь «корміць» Данбас. Расследаванне «Белсату». Частка 1, Бізнес на вайне: як Беларусь «корміць» Данбас. Расследаванне «Белсату». Частка 2

ДЭБЮТ

1 месца

Максім Гарда, "Медиа-Полесье", «Не умирай, я тебя прошу», или Когда прекратится убийство собак в Лунинце?

2 месца

Валер Тамілін, "Салідарнасць", ”Броўка пайшоў са мной да Машэрава: “Павінен даць яму кватэру””

3 месца

Аксана Ярашонак, "Рэгіянальная газета", “Па тых лесвіцах здаровы ледзь пройдзе, не тое што хворы: як віляйчанкі змагаюцца за перанос анкалагічнага дыспансера з будынка турмы”

Вынікі «Вольнага слова-2016» + ФОТАРЭПАРТАЖ

Пераможцы “Вольнае слова-2015” ФОТАРЭПАРТАЖ