1233

Названы шорт-ліст Нацыянальнай прэміі беларускай праваабарончай супольнасці — запрашаем на цырымонію

06.12.2019 Крыніца: humanrightshouse.org

10 снежня беларускія праваабарончыя арганізацыі па традыцыі назавуць лаўрэатаў у трох намінацыях: “Праваабаронца года”, “Журналіст года” і “Кампанія/ініцыятыва года”.

Цырымонія адбудзецца ў Дзень правоў чалавека на пляцоўцы “Тэрыторыя правоў” (вул.Ложынская, 16-404, метро ”Уручча”) а 15-гадзіне.

Беларуская праваабарончая супольнасць назвала намінантаў, якія ўвайшлі ў шорт-ліст Нацыянальнай прэміі за дасягненні ў галіне правоў чалавека ў 2019 годзе.

 

У намінацыі «Праваабронца года» у спіс увайшлі:

Андрэй Завалей, кампанія памяці Мішы Пішчэўскага Справа Пі_;

Леанід Судаленка, Гомельскі цэнтр стратэгічнай цяжбы;

Васіль Завадскі, установа «ТаймАкт».

 

У намінацыі «Журналіст года» вылучаныя:

Сяргей Пятрухін, незалежны блогер;

Ганна Соўсь, «Радыё Свабода»;

Калектыў аўтараў спецпраекта TUT.BY «Если к вам пришли».

 

За званне лепшай «Праваабарончай кампаніяй/ініцыятывай года» будуць змагацца:

Кампанія «Вярнуць чалавека»;

Кампанія супраць пабудовы акамулятарнага завода ў Брэсце;

Цыкл мерапрыемстваў «Футбол для ўсіх».

 

У мінулыя гады:

Главред БелаПАН Ирина Левшина — лауреат Правозащитной премии

Лаўрэатка Праваабарончай прэміі 2017 года — журналістка Радыё "Свабода" Галіна Абакунчык ФОТАРЭПАРТАЖ

У Мінску названыя лаўрэаты прэміі беларускай праваабарончай супольнасці (ФОТА)

Сябры БАЖ уганараваныя праваабарончымі прэміямі

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!