451

Названа найлепшае фота года паводле версіі World Press Photo

12.04.2019 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Абвешчаны лаўрэаты World Press Photo — самай прэстыжнай штогадовай прэміі для фотажурналістаў. У намінацыі «Фатаграфія года» перамагла праца Джона Мура з выявай дзяўчынкі, якая плача.

Фатограф Джон Мур летам 2018 года зняў заплаканую дзяўчынка Янелу Санчэс з Гандураса падчас вобшуку яе маці Сандры Санчэс на мяжы ЗША і Мексікі.

Журы адзначыла, што гэтае фота прадстаўляе "гвалт іншай ўласцівасці — псіхалагічнай".

Аўтар фота — 51-гадовы Джон Мур з агенцтва Getty Images, лаўрэат прэстыжнай Пулітцэраўскай прэміі.

Пасля публікацыі гэтага здымка грамадскасць выказала абурэнне, у выніку ўлады ЗША вырашылі адмяніць прымусовае раздзяленне дарослых мігрантаў і іх дзяцей.

"Я бачыў страх на іх тварах, у іх вачах", — заявіў Мур пасля заканчэння цырымоніі ў Амстэрдаме, адзначыўшы, што праблема міграцыі і бежанцаў сёння актуальная не толькі ў ЗША, але і ва ўсім свеце.

Найлепшая фотагісторыя

Узнагароду World Press Photo за лепшую фотагісторыю атрымаў нідэрландзец Пітэр Тэн Хупен — за сюжэт з нелегальнымі мігрантамі, якія спрабуюць перайсці мяжу ЗША і Мексікі.

Фотарэпартаж «Караван мігрантаў». Гэты караван рухаўся з Гандураса да мяжы Мексікі і ЗША з кастрычніка па лістапад. Паводле дадзеных ААН напрыканцы падарожжа ў ім было 7 тысяч чалавек, у тым ліку больш за 2 тысячы дзяцей.

Навакольнае асяроддзе. Галоўны прыз

Аўтар Брэнт Сціртан.

На здымку — Петранела Чыгумбура, член арганізацыі «Акашынга» па барацьбе з браканьерамі ў Зімбабвэ. У гэтую арганізацыю бяруць толькі жанчын з бедных сем'яў

Навіны. Галоўны прыз

Аўтар Крыс Мак-Грат.

Фотаздымак невядомага мужчыны, які спрабуе стрымаць прэсу каля консульства Саудаўскай Аравіі ў Стамбуле. Здымак быў зроблены пасля з'яўлення паведамленняў аб знікненні там журналіста, крытыка саудаўскага рэжыму Джамаля Хашкаджы. Ён знік 2 кастрычніка 2018 года, пасля таго як увайшоў у консульства. Праз некалькі тыдняў Эр-Рыяд абвясціў, што Хашкаджы быў выпадкова забіты падчас сваркі. Турэцкія ўлады і ЦРУ сцвярджалі, што журналіст быў забіты супрацоўнікамі саудаўскай выведкі, якія працавалі па замове ўладаў.

Людзі. Галоўны прыз

Аўтар Фінбар О'Райлі, Велікабрытанія.

Мадэлі падчас паказу брэнда Adama Paris ў Дакары, Сенегал. Дакар расце цэнтр франка-афрыканскай моды. Штогод у ім праводзіцца Тыдзень моды, які ўключае адкрытае для ўсіх вулічнае шоў.

Усе работы-пераможцы можна паглядзець ТУТ.

На конкурс World Press Photo ў гэтым годзе былі дасланыя каля 79 тысяч работ 4 738 фатографаў. У мінулым годзе галоўную прэмію атрымаў супрацоўнік агенцтва AFP Раналда Шэмідт з Венесуэлы за здымак узельніка пратэстаў у Каракасе, які бег, ахоплены полымем.

Фотограф Павел Волков: Сейчас ценится не тема, а то, как вы снимаете, ваша искренность

Кому и как продавать работы — полезные советы от фотографа, который снимает для BBC