Серыя артыкулаў, прысвечаная праўладным прэтэндэнтам у кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, публікуецца ў “Гродзенскай праўдзе” — цэнтральным друкаваным органе вобласці. Агітацыйная кампанія яшчэ не пачалася.
Чытай больш на: http://www.racyja.com/hramadstva/naziralniki-suprats-grodzenskaj-p/
На думку назіральніка ад Беларускага Хельсінкскага камітэта Рамана Юргеля ў Гародні, такія публікацыі ставяць у няроўныя ўмовы будучых кандыдатаў, бо пра апазіцыйных — ані слова на старонках газеты.
"Ёсць такая палітычная тэхналогія, каб уздзейнічаць на выбаршчыкаў. Так як гэтыя людзі вылучаюцца і па розных акругах вобласці — Шчучынскай, Слонімскай, Смаргонскай, — гэта сігнал мясцовым чыноўнікам, што гэтыя людзі ідуць у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, а таксама сігнал выбаршчыкам, за каго правільна будзе прагаласаваць", — гаворыць спадар Юргель.
Скарга на незаконныя дзеянні рэдакцыі „Гродзенскай праўды” накіравана ў Цэнтральную выбарчую камісію ўжо два тыдні таму. Але, як стала вядома, гэтая камісія перанакіравала скаргу для разгляду Гарадзенскай абласной выбарчай камісіі. Разгляд скаргі мае адбыцца 3 жніўня. Паводле назіральніка Рамана Юргеля, падобная схаваная рэклама існуе і ў некаторых раённых газетах.
Фота "Радыё Рацыя"