990

Наяве, у камеры, на маніторы — гомельскія журналісты пазнавалі сакрэты відэаздымкаў

23.01.2017 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Гомельская філія ГА “БАЖ”  зладзіла на мінулых выходных майстар-клас для сваіх сябраў. Прысутнічалі і некаторыя маладыя гараджане, якія выўляюць цягу да журналістыкі.

На пачатку пра асвятленне ў СМІ сацыяльна-эканамічных тэмаў распавёў мінскі журналіст, сябра Рады ГА “БАЖ”  Аляксандр Коктыш. Удзельнікі складалі планы напісання артыкулаў па абраных тэмах. Найлепшы план склала карэспандэнтка “Транспортнога вестника” Людміла Копаць — распрацоўка тэмы асвятлення заняпаду беларускага рачнога флоту.

Асноўны ж час быў адведзены тэхнічным асаблівасцям відэаздымкаў.

Досведам карэкцыі колеру, гуку, прыёмамі працы ў розных нестандартных і нават  экстрэмальных сітуацыях падзялілася супрацоўніца газеты “Наша Ніва”, рэжысёр  Ірына Арахоўская. Нават абазнаныя аператары  па-добраму былі здзіўленыя магчымасцямі камеры і кампутара, якія дазваляюць пазбавіцца  ад нечаканых хібаў  падчас здымкаў і зрабіць прафесійны прадукт як для мультымедыйных рэсурсаў у інтэрнэце, так і для тэлебачання.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!