1414 0

Навучальны курс “Сацыяльныя сеткі і месэнджары — платформа для СМІ” (заяўкі да 18 верасня)

14.09.2017 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Мінск-Вільня, 23.09.2017—25.11.2017

https://baj.by/sites/default/files/event/preview/smm.jpg

Як зрабіць сацыяльныя сеткі адным з асноўных інструментаў прасоўвання ўласных матэрыялаў СМІ ды сталым каналам сувязі з чытачамі і экспертамі — пра гэта вы даведаецеся падчас курса «Сацыяльныя сеткі і месэнджары — платформа для СМІ».

Асаблівая ўвага будзе накіравана на распрацоўку практычнай стратэгіі працы з сацыяльнымі сеткамі і месэнджарамі для кожнага ўдзельніка:

— прасоўванне рэдакцыйнага кантэнту праз сацыяльныя сеткі і месэнджары;
— правядзенне відэа-трансляцый у сацыяльных сетках і mobile reporting;
— стварэнне і публікацыя паспяховых пастоў у сацыяльных сетках і месэнджарах;
— асаблівасці размяшчэння рэкламы ў новых каналах камунікацыі;
— мадэрацыя і развіццё актыўнасці ў супольнасцях і пабліках;
— пастаноўка задач для SMM-спецыяліста;
— аналіз эфектыўнасці працы для SMM-спецыяліста.

Асноўны трэнер курса — медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі.

ПАСЛЯ ЗАКАНЧЭННЯ КУРСА СЛУХАЧЫ БУДУЦЬ ВЕДАЦЬ:
— Якімі бываюць сацыяльныя сеткі і месэнджары, навошта яны патрэбны журналісту;
— Якія месанджары папулярныя ў Беларусі і як імі карыстаюцца рэдакцыі;
— Як скарыстаць новыя медыя для збору эксклюзіўнай інфармацыі;
— Як прасоўваць свае тэксты, фота і відэа (SMM);
— Як з дапамогай смартфона ствараць мультымедыйны кантэнт для сацыянальных сетак;
— За што адказвае SMM-менеджэр у рэдакцыі СМІ і якія могуць быць крытэрыі ацэнкі яго працы;
— Як і навошта вывучаць аўдыторыю карпаратыўнага акаўнта і групы ў сацыяльных сетках;
— Як даведацца якія тэмы найбольш абмяркоўваюць карыстальнікі сацыяльных сетак з Беларусі;
— Якія трэнды SMM назіраюцца сёння ў Беларусі;
— Як, карыстаючыся сацыяльнымі сеткамі, не парушыць аўтарскія правы ды нормы прафесійнай этыкі;
— Як вырашаць канфліктныя сітуацыі з адміністрацыяй сацыяльнай сеткі або наведвальнікамі вашага акаўнта;
— Як захаваць уласную бяспеку ў сацыяльных сетках.

Курс «Сацыяльныя сеткі і месэнджары — платформа для СМІ» максімальна практыкаарыентаваны, прадугледжвае вялікі аб'ём самастойнай працы ўдзельнікаў.

ДА ЎДЗЕЛУ ЗАПРАШАЮЦЦА:

SMM-менеджэры рэдакцый СМІ, журналісты, якія вядуць рэдакцыйныя акаўнты і групы ў сацыяльных сетках.

АПІСАННЕ КУРСА:

Курс «Сацыяльныя сеткі і месэнджары — платформа для СМІ» стартуе 23.09.2017 у Мінску і завяршаецца заключнай сесіяй 25.11. 2017 у Вільні пад кіраўніцтвам замежнага трэнера.

Заняткі праходзяць раз на тыдзень па суботах.

Курс утрымлівае не менш за 8 практычных заданняў, якія трэба будзе выконваць ва ўказаны трэнерам тэрмін.

Удзельнікі будуць працаваць над сваім медыяпраектам, канцэпцыю якога яны мусяць сфармуляваць і прэзентаваць падчас курса.

Кожнаму ўдзельніку курса будзе прадастаўлена магчымасць кансультацыі з трэнерам, а таксама дэталёвы разбор выканання практычных заданняў.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца ад сябраў ГА «БАЖ» па электроннай пошце на адрас: baj@baj.by  (з пазнакай «SMM») ДА 18.09.2017 ГОДА.

Ваша заяўка павінна ўтрымліваць:

1. Кароткі расповед пра сябе.

2. Абгрунтаванне свайго жадання ўдзельнічаць у курсе.

3. Просьба ў заяўцы даць спасылкі на свае акаўнты ў сацыяльных сетках і месэнджарах.

«Эфектыўныя прэс-службы» — навучальны курс ад прафесіяналаў (заяўкі да 19 верасня)

 

 

Важнейшыя праблемы этыкі ў беларускіх СМІ — вынікі апытання журналістаў

Самыя закрытыя ведамствы для журналістаў: ААЦ, Мінінфарм і КДБ — вынікі апытання

БТ уключыў — і тэмаў на месяц. Алесь Пілецкі расказаў, як піша #давайпака

Каментары