587

«Навошта вы яго здымаеце?»: Зяленскія баранілі сына ад журналістаў на лінейцы ў яго платнай школе ВІДЭА

02.09.2019 Крыніца: Nn.by

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі абурыўся спробай журналістаў здымаць яго сына падчас святочнай лінейкі ў школе. 

На ўваходзе ў школу ўкраінскага лідара чакалі журналісты, але прэзідэнт быў незадаволены іх спробамі сфатаграфаваць Кірыла Зяленскага, які сёлета пайшоў у першы клас.

«Навошта вы майго сына здымаеце?» — звярнуўся Зяленскі да размовах з журналістамі. А яго жонка Алена закрыла рукой аб'ектыў камеры.

На святочнай лінейцы сям'ю кіраўніка дзяржавы суправаджаў ахоўнік. Сам Уладзімір Зяленскі раней не раз выказваўся супраць умяшання журналістаў у прыватнае жыццё дзяцей.

Дзеці Зяленскага вучацца ў прыватнай Новапячэрскай школе. Старэйшая дачка Аляксандра ў гэтым годзе перайшла ў восьмы клас. Навучанне ў школе платнае.

Бацькі вучняў плацяць ад 10 850 да 12 850 даляраў ЗША за год.

У гэтай жа школе вучыцца дачка былога прэм'ер-міністра Украіны Уладзіміра Гройсмана.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!