Пра гэта паведаміла "Позірк" крыніца, якая пажадала застацца неназванай. Рашэнне прыняў 11 красавіка гарадскі суд.
Супранёнка затрымалі 29 сакавіка каля яго дома і арыштавалі на 15 сутак за распаўсюд "экстрэмісцкай інфармацыі".
8 красавіка пасля 10-сутачнага арышту па тым жа артыкуле не вызвалілі супрацоўніка Полацкага гісторыка-культурнага запаведніка кандыдата філасофскіх навук Ігара Бортніка. 10 красавіка суд Наваполацка арыштаваў яго яшчэ на 13 сутак за парушэнне арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў.
Ігар Супранёнак — вядомы беларускі фатограф. Ён, як і ягоны бацька, доўгі час працаваў фотакарэспандэнтам наваполацкай гарадской газеты "Хімік", дакументуе жыццё Полацка і Наваполацка.
Чытайце яшчэ:
«Ці рэальна запомніць тры тысячы экстрэмісцкіх матэрыялаў?» Праваабаронцы — пра крыміналізацыю інфапрасторы
«Яны жывыя, а ня проста лічбы ў справаздачах». Як вядомыя беларусы і журналісты ўзялі апеку над палітвязьнямі
Класкоўскі: Сістэма імкнецца запалохаць грамадства, каб ніхто не мог узняць галаву, каб не было альтэрнатыўнай думкі