Відэа

Наталля Радзіна: "Трэба пісаць пра палітвязняў кожны дзень..."

14.12.2012 Крыніца: spring96.org 4211
Новая стужка з сэрыі "Хроніка суднага часу" была выкладзена ў інтэрнэце. Фільм прысвечаны рэдактару сайта "Хартыя 97", палітрэпрасаванай журналістцы Наталлі Радзінай, якая зараз вымушана працаваць у эміграцыі.

Наталля Радзіна неаднаразова падвяргалася арыштам з-за сваёй прафесійнай дзейнасці. 16 сакавіка 2010 г. падчас ператрусу ў офісе сайта charter97.org была збітая супрацоўнікамі сілавых структур  у цывільным.

У 2010 годзе  была намінаваная вядучай брытанскай праваабарончай арганізацыяй «Індэкс цэнзуры» на прэмію «Свабода слова» ў намінацыі «За барацьбу супраць рэпрэсіяў і за дзейнасць, накіраваную на змену палітычнага клімату». У ноч з 19 на 20 снежня 2010 года, пасля прэзідэнцкіх выбараў, была затрыманая ў рэдакцыі сайта "Сharter97" і блізу двух месяцаў утрымлівалася ў СІЗА КДБ.

У канцы снежня ёй было прад'яўлена абвінавачанне па крымінальнай справе, узбуджанай следчым упраўленнем папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама па ЧЧ. 1 і 2 арт. 293 КК (масавыя беспарадкі), паводле якога Н. Радзінай пагражала зняволенне да 15 гадоў. 28 студзеня мера стрымання была зменена на падпіску аб нявыездзе.

З 30 студзеня была прымусова накіравана  ў Кобрын, пе месцу рэгістрацыі. 1 красавіка 2011 года таемна з'ехала з краіны. Аднавіла працу свайго сайту ў эміграцыі, спачатку ў Вільні, пасьля ў Варшаве.