176

Наталлі Дулінай прысудзілі 3,5 года калоніі за інтэрв'ю незалежнаму медыя

10.03.2023 Крыніца: Наша Ніва

Суд на дацэнткай кафедры італьянскай мовы МДЛУ праходзіў у закрытым рэжыме, піша "Наша Ніва".

Сёння Наталлі Дулінай быў абвешчаны прысуд. Судзілі жанчыну за інтэрв'ю незалежнаму медыя і па «народным» 342-м артыкуле, а таксама за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Суд на ёй праходзіў у закрытым рэжыме.

З 2020 года Наталлю Дуліну неаднаразова кідалі на Акрэсціна па адміністрацыйных справах. У кастрычніку 2022 года пасля шостага затрымання яна на волю не выйшла — на жанчыну завялі крымінальную справу.

Як стала вядома "Радыё Свабода", былая дацэнтка МДЛУ падчас вынясення выраку усміхалася, у яе былі рукі ў кайданках за спінай. Яна змагла сказаць: «Прыйдзе вясна!»

Чытайце яшчэ:

Рекомендации по безопасности коллег в связи с признанием БАЖ «экстремистским формированием»

Выкладчыкі з Беларусі паедуць на канферэцыю ў Луганск. MOST даведаўся, хто яны

"Рэпрэсіі працягваюцца, 32 супрацоўнікі СМІ ў зняволенні". Платформа бяспекі журналістаў Савета Еўропы — пра Беларусь

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!