341

Настаўнікі ў Ганцавіцкім раёне сабралі подпісы на адрас блогера NEXTA, каб той выдаліў звесткі пра карупцыю ў школе

17.03.2020 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Нагодай для збору подпісаў з’явілася інфармацыя тэлеграм-канала NEXTA пра адну са школ Ганцавіцкага раёна.

З гэтай інфармацыі, пададзенай ананімна нібыта ад імя педагагічнага калектыву школы, вынікала, што настаўнікі падазраюць кіраўніцтва ўстановы адукацыі ў незаконных фінансавых схемах, назваўшы такія дзеянні карупцыяй.

У прыватнасці, паведамлялался, што адміністрацыя школы налічвае некаторым настаўнікам грошы з прэміяльнага фонду, але пазней гэтыя педагогі аддаюць наяўныя грошы намесніку дырэктара. Пры гэтым кіраўніцтва не лічыць патрэбным даваць справаздачу перад калектывам за атрыманыя такім чынам грошы.

Акрамя таго, у лісце ананіма ўзгадвалася, што дырэктар дазваляе сабе абражаць настаўнікаў, зневажаць годнасць педагогаў. “Са студзеня бюджэтнікам налічваюць заробак па-новаму. У сувязі з гэтым мяняўся і калектыўны дагавор. Дамова не абмяркоўваўся ў калектыве — нас проста паставілі перад фактам”, — таксама гаворыцца ў лісце.

Пасля з’яўлення гэтага паведамлення тэлеграм-канала NEXTA і рапаўсюду праз інтэрнэт, у згаданай школе правялі сход педагагічнага калектыву з удзелам кіраўніцтва аддзела па адукацыі Ганцавіцкага райвыканкама. Як даведаліся мясцовыя журналісты, настаўнікі былі катэгарычна не згодныя з абвінавачаннямі на адрас адміністрацыі школы, і палічылі звесткі, пададзеныя ў лісце ананіма, паклёпам.

Настаўнікі ўпэўненыя, што ліст напісаў чалавек, які відавочна быў у курсе падзей, што адбываліся ў школе, але адкрыта выказаць сваю пазіцыю пабаяўся.

Дырэктар школы Аксана Каралёнак у каментары для газеты “Ганцавіцкі час” заявіла, што са шкадаваннем успрыняла высунутыя ў дачыненні да яе абвінавачанні.

“Вельмі непрыемна, што той чалавек — а не выключана, што гэта педагог, — паступіў вось так, прыкрываючыся калектывам. Якія мэты ён пераследваў, хаваючыся за ананімным паведамленнем? Выказаць сваю незадаволенасць? Дыскрэдытаваць мяне і калег? Мне саромецца няма чаго, таму што ў гэтую школу за пяць гадоў я і мае калегі ўклалі шмат працы, старанняў і ўмацавалі не толькі матэрыяльную базу, але і атрымалі ўзнагароды за педагагічную працу”, — распавяла Аксана Каралёнак.

Па словах дырэктара школы, словы аўтара пра нейкую карупцыю — гэта не больш чым галаслоўныя здагадкі, аднак сама ананімка “незаслужана наводзіць пляму на адміністрацыю школы і ўвесь калектыў”.

У выніку на адрас тэлеграм-канала NEXTA быў накіраваны ліст, пад якім падпісалася 31 педагогаў. Яны патрабуюць выдаліць ліст ананіма “з непраўдзівай і неправеранай інфармацыяй”, бо ў ім утрымліваецца паклёп.

За публікацыю паста з тэлеграм-каналу NEXTA Калінкіна павінна сплаціць 4653 рублі

«Вечерний Бобруйск» таксама пакаралі за публікацыю NEXTA

 

За пост пра старшыню Слонімскага райвыканкаму NEXTA павінен сплаціць 3 тысячы рублёў

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!