1070

«Нашу гісторыю» выкінулі з «Белсаюздрука»: За два дні мы прадалі больш часопісаў, чым звычайна за месяц

07.03.2021 Крыніца: Радыё Свабода

Самы тыражны часопіс на беларускай мове «Наша гісторыя», больш ня будзе прадавацца ў газэтных кіёсках. Дзіцячыя «Дуду» і «Асцярожна, дзеці!» – таксама.

«Белсаюздрук» паведаміў, што ў аднабаковым рэжыме разрывае адносіны. Пра гэта інфармуе «Наша ніва».

«Камэнтары тут лішнія – вы самі ўсё разумееце. Між тым якраз учора мы атрымалі з друкарні наклад сьвежага нумара «Нашай гісторыі».

Што мы будзем рабіць у такой сытуацыі? Мы дапамагалі, каму толькі маглі. Зараз мы будзем разьлічваць на вашу дапамогу», – піша рэакцыя.

ЯК ЦЯПЕР НАБЫЦЬ ЧАСОПІСЫ, МОЖНА ПРАЧЫТАЦЬ НА САЙЦЕ ВЫДАННЯ 

— Дзякую ўсім, хто прыйшоў набыць "Нашу гісторыю", "Дуду" і "Асцярожна, дзеці!". За два дні мы прадалі больш часопісаў, чым звычайна за месяц. У касавым апараце скончыўся запас стужкі, тры разы пазычалі ў суседніх крамах, — піша рэдактар часопісаў Андрэй Дынько.

— Гэта было прыгожа, столькі салідарнасці ў нашым народзе цяпер. У выніку, насуперак тым, каго Янка Купала называў "ворагамі беларушчыны", у часопісаў з'явяцца новыя чытачы, якія раней і не ведалі пра іх.

Прагавару яшчэ два моманты.

Першае — для перамогі любых каштоўнасцей і зберажэння любой культуры мала разавага ўчынку, трэба штодзённае, штомесячнае, сістэмнае дзеянне. Калі часопісы будуць душыць далей, шукайце іх штомесяц. І падпісвайцеся на іх.

Другое — нам трэба не гераізм, а нармальнасць. Таму прашу ўсіх працягваць высылаць электронныя звароты да ўладаў, каб часопісы, патрэбныя для інтэлектуальнага росту, вярнулі ў "Белсаюздрукі". У зваротах толькі памятайце пра карэктнасць", — нагадвае рэдактар "Нашай гісторыі".

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!