«Наша Ніва» шукае ў штат рэпарцёра

nasha_niva_supporters-ghnpm-ny6mp.jpg

Патрабаванні — добрая беларуская мова і досвед журналісцкай працы.

Калі вы навучаецеся на факультэце журналістыкі, можаце таксама паспрабаваць сябе.

Месца работы — у цэнтры горада, каля метро «Фрунзенская». Калектыў — малады, вясёлы і беларускамоўны.

Звесткі пра сябе накіроўвайце на nn@nn.by з пазнакай «Рэпарцёр». Абавязкова дадайце спасылкі на апублікаваныя матэрыялы, а таксама на свае акаўнты ў сацсетках.