"Наша Ніва" шукае спецыяліста па маркетынгу і продажах рэкламы

000000_447109_logo.jpg

Маем вакансію ў «Нашай Ніве» / NN.BY.

Шукаем маркетолага, які б прадаваў рэкламу на NN.BY. 

Задачы — генерацыя рэкламных ідэй, пошук рэкламадаўцаў і іншыя формы манетызацыі кантэнту. Гэта мае быць чалавек-дэміург, генератар ідэй, але з бізнэс-жылкай. Праца будзе пасаваць чалавеку напорыстаму, энергічнаму, кантактнаму.

Звесткі пра сябе накіроўвайце на nn@nn.by.

Пры іншых роўных перавага будзе аддавацца 

1) кандыдатам з веданнем рынку анлайн-рэкламы, з практыкай работы з натыўнай рэкламай або ў рэкламным агенцтве,

2) з адукацыяй у галінах эканомікі і / ці камунікацый.

Але іншыя таксама хай спрабуюць, бо прафесія для Беларусі новая.

Заробак залежыць ад сумы заключаных кантрактаў, не абмежаваны. Поўны, як той казаў, сацыяльны пакет. Месца работы — у цэнтры горада, каля метро. Малады вясёлы беларускамоўны калектыў. Аб'ём рэкламных даходаў NN.BY апошні час расце, новы чалавек прыйдзе ў перыяд росту і на гатовыя алгарытмы.

Рашэнне аб прыёме на работу будзе прымацца па выніках сумоўя.