«Наша Ніва» шукае менеджара камерцыйных спецпраектаў

У апошнія гады НН зрабіла моцны рывок у натыўнай рэкламе. Мы выпусцілі шэраг яркіх і заўважных праектаў з буйнымі брэндамі — і хочам і надалей развівацца ў гэтым кірунку.

nasha_niva_supporters-ghnpm.jpg

Зірніце:

Выдатна працуе! Топ-10 найлепшых рэкламных спецпраектаў НН за 2018 год

Як мы робім рэкламу: 10 цікавых кейсаў НН у 2018-м

Мы шукаем у каманду аддзела рэкламы і маркетынгу новага менеджара, які прыўнясе свежыя ідэі, зможа весці нашы праекты, шукаць замоўцаў, камунікаваць з партнёрамі.

 

Гэты аддзел — самы крэатыўны ў НН. Мы пастаянна думаем пра новыя фарматы, увесь час знаходзімся ў пошуку цікавых ідэй, новых хадоў. Робім кантэнт, блізкі нашым партнёрам і цікавы нашым чытачам.

Якія кампетэнцыі нам неабходныя:

- досвед у продажах (любых),

- камунікабельнасць,

- стрэсаўстойлівасць (вельмі дапамагае пачуццё гумару),

- валоданне беларускай і рускай мовамі.

Заробак: аклад + працэнт ад продажаў.

У нас маладая творчая беларускамоўная каманда. Мы працуем у офісе ў цэнтры Мінска, ля самага метро.

Дасылайце сваё рэзюмэ на nn@nn.by з пазнакай «Менеджар». Укажыце ў ім свой досвед працы ў продажах і рэкламе, адукацыю, пакіньце спасылкі на свае сацсеткі. Іншае — у вольнай форме.