"Наша Ніва" шукае фотарэпарцёра

Камандзе патрэбны фатограф, які будзе працаваць у штодзённым рэжыме і сістэмна з’яўляцца ў Рэдакцыі.

Што трэба здымаць: пераважна рэпартажы. Гарадскія сюжэты, партрэты, акцыі, падзеі. Герояў ніўскіх матэрыялаў.

Тэхніка: часткова рэдакцыйная. Пры патрэбе зможам забяспечыць усім неабходным — як дамовімся.

Заробак: высокі, канкрэтныя лічбы будуць абмяркоўвацца падчас сумоўя.

Пажадана мець базавыя журналісцкія веды. Працоўная мова — беларуская.

Месца работы — у цэнтры горада, каля метро «Фрунзенская». Калектыў — малады, вясёлы і беларускамоўны.

Звесткі пра сябе накіроўвайце на nn@nn.by з пазнакай «Фатограф». Абавязкова напішыце пра свой досвед у сферы фатаграфіі і прыкладзіце спасылкі на работы — як мага больш разнастайныя.