294

“Наша Ніва” будзе рэгістравацца ў выглядзе сеткавага выдання

10.01.2019 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Пра гэта выконваючы абавязкі галоўнага рэдактара выдання Ягор Марціновіч заявіў падчас медыяканферэнцыі  "Свабода слова і асаблівасці медыяменеджмента ў Беларусі" Беларускай асацыяцыі журналістаў у Гродна.

— Бліжэйшым часам мы збіраемся падаць дакументы ў Міністэрства інфармацыі для рэгістрацыі “Нашай Нівы” ў якасці сеткавага выдання. Пра запас. Бо ў нашай краіне ліцэнзій ніколі многа не бывае, — сказаў Марціновіч.

Нагадаем, што з 1 снежня 2018 года у Беларусі інтэрнэт-сайты могуць рэгістравацца ў выглядзе СМІ — сеткавых выданняў. Патрабаванні для рэгістрацыі — не самыя простыя, а рашэнне аб рэгістрацыі прымае Міністэрства інфармацыі.