264

«Наша Ніва» атрымала ліст-патрабаванне ад Міністэрства інфармацыі

20.04.2020 Крыніца: Nn.by Сюжэт: COVID-19

Рэдакцыя «Нашай Нівы» атрымала ліст ад Міністэрства інфармацыі. У ім змяшчаецца рэакцыя на артыкул пра сітуацыю ў доме састарэлых у Бешанковічах (апублікаваны 16 красавіка).

Паводле інфармацыі ад дзвюх крыніц «Нашай Нівы», у яго жыхароў быў выяўлены каранавірус. Наша крыніца як кантакт першага кола трапіла ў каранцін.

Аднак, як паведаміла Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ў лісце ў Міністэрства інфармацыі: «Усім жыхарам і супрацоўнікам аддзялення кругласуткавага знаходжання для пажылых грамадзян і інвалідаў 8 красавіка 2020 года зроблены тэсты на каранавірусную інфекцыю. Па стане на 17 красавіка 2020 года каранавіруснай інфекцыі не выяўлена».

У адпаведнасці з лістом і кіруючыся законам «Аб СМІ» Рэдакцыя «Нашай Нівы» скарэктавала змест артыкула.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!