НЕ - ВАЙНЕ!
300

Наш калега Дзмітрый Наважылаў сустракае сваё 50-годдзе за кратамі

12.08.2022 Крыніца: Беларуская асацыяцыя журналістаў

Былы гендырэктар агенцтва БелаПАН у СІЗА з 18 жніўня мінулага года.

У 1990-х Наважылаў працаваў разам з Паўлам Шараметам карэспандэнтам ОРТ у Беларусі, пасля быў кіраўніком карпункта расійскага «Первого канала». З 2015 года – у БелаПАН. Пасля смерці заснавальніка агенцтва Алеся Ліпая ў жніўні 2018 года Наважылаў стаў выканаўцам абавязкаў, а потым і гендырэктарам.

У студзені 2021-га Наважылаў звольніўся на ўласнае жаданне, аднак 18 жніўня да яго прыйшлі з ператрусам, затрымалі і далучылі да крымінальнай "справы БелаПАН".

Падтрымаць Дзмітрыя за кратамі можна лістамі, тэлеграмамі і пераводамі: СІЗА № 1, 220030, Мінск, вул. Валадарскага, д. 2.

Адрасы ўсіх калег за кратамі

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!