329

"Народная Воля" просіць падтрымкі ў чытачоў

04.09.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

На жаль, блакада газеты з боку ўлад працягваецца: па-ранейшаму забаронены доступ як да друкарні, так і да эспедыцыі “Белпошты” і “Белсаюздруку”, якія займаюцца распаўсюджваннем перыядычных выданняў, гаворыцца ў звароце "Народнай Волі" да чытачоў.

Ужо пяты нумар “Народнай Волі” рэдакцыя надрукавала пад Масквой.

"Калі да панядзелка не загарыцца “зялёнае святло” ў Беларусі, то нумар за аўторак з’явіцца толькі пры адной умове — калі на рахунку рэдакцыі будуць фінансавыя сродкі для пералічэння іх расійскай друкарні", — адзначае рэдакцыя.

Выхад кожнага нумара “Народнай Волі” без магчымасці значную частку тыражу рэалізоўваць праз кіёскі нясе рэдакцыі велізарныя страты. Да таго ж трэба яшчэ дадаць немалыя расходы на транспартныя і іншыя паслугі.

Рэдакцыя просіць чытачоў дапамагчы ў выданні газеты.

Вось банкаўскія рэквізіты для пералічэння грошай на падтрымку "Народнай Волі":

УНП 100961759

р/с BY08 PJCB 3012 0065 3510 0000 0933

в «Приорбанке» ОАО, ЦБУ 113

BIC: PJCBBY2X

Адрес банка: 220030 г.Мінск, вул.Камсамольская, 13.

Таксама можна грошы пералічыць праз АРІП. Для гэтага трэба зайсці ў сістэму, выбраць «СМІ», потым літару «Н» — «Народная Воля» —  «Добровольные взносы» і зрабіць плацеж.

"Адгукніцеся, паважаныя сябры, калі ў Вас ёсць хоць нейкая магчымасць", — просіць рэдакцыя газеты “Народная Воля”.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!