294

Намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага выклікаюць на допыт у Следчы камітэт

18.03.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў

Намесніка старшыні ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” дапытаюць у Цэнтральным апараце следчага камітэта ў якасці сведкі па крымінальнай справе 24 сакавіка.

Нагадаем, на гэтым і мінулым тыдні ў СК дапытвалі старшыню БАЖ Андрэя Бастунца. 16 лютага ў офісе БАЖ, а таксама ў кватэрах Барыса Гарэцкага, Алега Агеева і іншых журналістаў і праваабаронцаў прайшлі ператрусы.

БАЖ — зарэгістраваная і міжнародна прызнаная арганізацыя, сябра Еўрапейскай і Міжнароднай федэрацыі журналістаў.

СК вернул БАЖу изъятый в ходе обыска сейф с уставными документами и печатью

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!