НЕ - ВАЙНЕ!
736

Намеснік старшыні Барысаўскага выканкама не ведае пра існаванне газеты “Борисовские новости”

22.08.2016 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

https://baj.by/sites/default/files/event/preview/borisovskije_novosti_2.jpg

10 жніўня на пасяджэнні акруговай выбарчай камісіі Барысаўскай гарадской выбарчай акругі № 62 галоўны рэдактар ​​газеты “Борисовские новости” Анатоль Букас, зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты, звярнуўся да старшыні камісіі з просьбай даць для публікацыі ў газеце звесткі аб рэгістрацыі кандыдатаў. Павел Жуга, намеснік старшыні і кіраўнік спраў Барысаўскага райвыканкама, адказаў, што “не ведае такой газеты”.

На скаргу, накіраваную Букасам ў Цэнтральную выбарчую камісію, быў атрыманы адказ: “Як асоба, якая вылучаецца кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, Вы прысутнічалі на згаданым пасяджэнні і інфармаваныя аб прынятых камісіяй рашэннях. Патрабаванне аб выдачы выпіскі з пратаколу пасяджэння камісіі неправамерна, выбарчае заканадаўства не прадугледжвае яе выдачу выбарчымі камісіямі. Старшыня камісіі Л.М. Ярмошына”.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!