НЕ - ВАЙНЕ!
151

"Нам не сорамна за гэтыя 20 год": літаратурны часопіс "Дзеяслоў" святкуе юбілей

23.09.2022 Крыніца: Budzma

23 верасня 2002 года ў мінскім Доме літаратара быў прэзентаваны першы нумар часопіса “Дзеяслоў”.

За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасць і вядомасць у краіне і ў замежжы.

 “Дзеяслоў” сёння — аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданне Беларусі. Вакол яго аб’ядналіся як самыя знакамітыя пісьменнікі так і перспектыўныя маладыя аўтары.  

"Шмат рознага адбылося за гэтыя гады: часопіс развіваўся, пры ім з'явілася бібліятэчка і прэмія, былі сотні паездак, прэзентацый, сустрэч з чытачамі, пачаў выходзіць перакладны дайджэст... Былі і цяжкасці, і перашкоды. Але галоўнаму свайму крэда, спадзяемся, часопіс не здрадзіў – друкаваць найлепшае ў беларускай і сусветнай літаратуры, сумленна асвятляць літаратурна-мастацкі працэс, быць у кантэксце і ў авангардзе, не ісці на кампрамісы з сумленнем. Жыццё кароткае, а Айчына вечная. Як вечная і сапраўдная Літаратура. Нам не сорамна за гэтыя 20 год", — гавораць у рэдакцыі.

Часопіс мае сваю кніжную серыю "Бібліятэчка "Дзеслова", у якой вышлі кнігі Ніла Гілевіча, Леніда Галубовіча, Віктара Казько, Леаніда Дранько-Майсюка, Уладзімера Някляева, Андрэя Хадановіча і многіх іншых.

Акрамя таго, выданне мае ўласную прэмію "Залаты апостраф", якая штогод ўручаецца рэдакцыяй за лепшыя публікацыі ў намінацыях "проза", "паэзія", "дэбют". Узнагарода стала прэстыжнай ацэнкай поспеху творцаў на літаратурнай ніве.

Чытайце яшчэ:

«Падчас практыкі давалі пісаць выключна пра заблукаўшых у лесе і тапельцаў»: з якімі праблемамі сутыкаюцца пачаткоўцы-журналісты

Яшчэ тры інфармацыйныя рэсурсы ў Брэсцкай вобласці прызнаныя “экстрэмісцкімі матэрыяламі”

На юрыдычную абарону журналіста Дзяніса Івашына сабралі неабходныя 4000 еўра

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!