382

«Наехалі на вельмі высокім узроўні»: маскоўская друкарня сарвала выхад свежага нумара «Народнай Волі»

02.04.2021 Крыніца: Наша Ніва

Чакалася, што з 2 красавіка адновіцца выданне незалежнай газеты «Народная Воля» у паліграфічным варыянце.

Рэдакцыя заключыла дамову з маскоўскім адкрытым акцыянерным таварыствам «Полиграфический комплекс», у адпаведнасці з якой была аператыўна пералічана неабходная сума грошай на друкаванне сённяшняга нумара газеты.

Але ўчора, калі вёрстка падыходзіла да завяршэння, з Масквы паступіла інфармацыя: на нас наехалі на вельмі высокім узроўні, не хочам згубіць друкарню, вяртаем грошы… — паведамляе рэдакцыя НВ 

Некалькі месяцаў таму з «Народнай Воляй» скасавала дамову друкарня АТ «Прайм Прынт Масква». І вось учора тая ж самая песня.

Яшчэ ў жніўні мінулага года выдавецтва «Беларускі Дом Друку» спыніла тыражаванне газеты «Народная Воля» быццам з-за таго, што зламаўся станок.

У чарговы раз рэдакцыя звяртаецца да сваіх прыхільнікаў з просьбай падпісвацца на PDF-версію газеты «Народная Воля» на сайце belpressa.by.

PDF-версію свежага нумара газеты, выхад якога сарвалі ў Маскве, можна прачытаць на сайце «Народнай Волі».

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!