753

Набор у Школу журналісцкіх расследаванняў (бясплатна, да 17 сакавіка)

14.03.2019 Крыніца: ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Школа журналісцкіх расследаванняў пачынае набор смелых, сумленных, цікаўных, настойлівых і амбітных навучэнцаў.

Цягам 5 дзён, крок за крокам, пад кіраўніцтвам дасведчаных трэнераў, навучэнцы пройдуць усе этапы журналісцкага расследавання: ад вызначэння рэзананснай праблемы, пошуку бясспрэчных фактаў да напісання арыгінальнага тэксту.

Сярод іншага навучэнцы атрымаюць наступныя веды:

  • Як выбраць тэму расследавання;

  • Як працаваць з крыніцамі інфармацыі;

  • Як аналізаваць сабраныя звесткі;

  • Як выкарыстоўваць крэатыўныя прыёмы расследавання;

  • Як афармляць свае тэксты фота- і відэаздымкамі.

Па выніках навучання, пры дапамозе трэнера кожны выпускнік зможа правесці і апублікаваць уласнае расследаванне.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў на Школу расследаванняў — не пазней за 17 сакавіка (+ форма рэгістрацыі).

Заняткі пройдуць з 20 па 23 сакавіка і 4 красавіка ў Маладзечне. Іншагароднім прадастаўляецца гатэль.

Далучайцеся!

Мы навучым вас знаходзіць схаваную праўду і змагацца з несправядлівасцю!