НЕ - ВАЙНЕ!
1329

Набор у Школу аналітычнай журналістыкі (да 27 мая)

17.05.2016 Крыніца: Даcлана арганізатарамі

Журналісцкая майстэрня Прэс-клуб абвяшчае набор у Школу аналітычнай журналістыкі.

Школа аналітычнай журналістыкі гэта:

- Фармаванне неабходных навыкаў і ўменняў стварэння аналітычных матэрыялаў,

- Рэгулярныя навучальныя сесіі, індывідуальныя кансультацыі і працы ў цікавай камандзе пад кіраўніцтвам вопытных ментараў, беларускіх і замежных экспертаў,

- Азнаямляльныя паездкі ў Грузію, Украіну, Польшчу, Літву, Эстонію і шэраг іншых краін ЕС для вывучэння досведу трансфармацыі гэтых краін і падрыхтоўкі матэрыялаў на тэму трансфармацыі для беларускіх медыя (для лепшых студэнтаў!),

- Удзел у шэрагу сумежных праектаў Прэс-клуба і партнёраў.

Тэрмін навучання: чэрвень 2016 – сакавік 2017.

Фармат вочныя заняткі раз на месяц, анлайн-праца з ментарамі, навучальныя падарожжы, напісанне артыкулаў, удзел у партнёрскіх мерапрыемствах.

Першыя сесіі школы адбудуцца ў Мінску 10 чэрвеня і 6 ліпеня.

Дэдлайн падачы заявак – 27 мая 2016 г. Вынікі – 30 мая.

Хто можа ўзяць удзел:

Штатныя або пазаштатныя супрацоўнікі беларускіх СМІ, студэнты, якія маюць вопыт супрацоўніцтва са СМІ.

Каб падаць заяўку на ўдзел у школе, трэба:

- Запоўніць форму па спасылцы.

- Даць спасылкі на 2-3 напісаныя вамі аналітычныя матэрыялы,

- Мець пісьмовую або вусную рэкамендацыю рэдактара выдання, з якім вы супрацоўнічаеце і якое будзе гатова апублікаваць падрыхтаваныя вамі матэрыялы (далейшая публікацыя матэрыялаў – абавязковая ўмова, таму ўдзел у школе варта ўзгадніць з рэдактарам вашага выдання).

 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!